Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Мастацкая выстава, прысвечаная дню нараджэння паэта, адкрылася ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

Ніцíны памяці

Будучы паэт нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў сям’і настаўніка Мінскага прыходскага вучылішча Адама Багдановіча. За 25 з паловай гадоў жыцця ён стаў з’явай для беларускай літаратуры, узбагаціў яе новымі тэмамі, формамі, узняў да ўзроўню іншых еўрапейскіх літаратур.

На вечарыне ў гонар Максіма Багдановіча сучасныя беларускія пісьменнікі, мастакі расказалі, якое месца ў іх жыцці, творчасці займае геній беларускага слова, што значыць для іх ягоны прыклад любові да Бацькаўшчыны. Памяці творцы прысвечана таксама выстава мастачкі Алы Губарэвіч “Нашай памяці срэбныя ніці…”. У творах бачна шчырае захапленне творчасцю Максіма Багдановіча, выяўленае ва ўнікальнай тэхніцы “art-thread”.

Голас Радзімы № 47 (3551), чацвер, 14 снежня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter