НГ-кнiгарня: бiблiятэка аднаго чытача

Гiсторыi жыццяпiсаў Марцiновiч А. Свечка на золкiм ветры: эсэ/ Алесь Марцiновiч. — Мн.: Маст. лiт., 2006. — 398 с. (8) л. iл. (Гiсторыя ў асобах). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Алесь Марцiновiч, лiтаратурны крытык i гiсторык лiтаратуры, усё больш часу аддае працы над стварэннем жыццяпiсаў знакамiтых суайчыннiкаў. Адна за другой выходзяць яго кнiгi з апавяданнямi пра падарожнiкаў i мастакоў, вучоных i военачальнiкаў, асветнiкаў мiнуўшчыны i грамадскiх дзеячаў... Тым самым лiтаратар стварае бiяграфiю Айчыны ў асобах.

А новая кнiга “Свечка на золкiм ветры”, што пабачыла свет у “Мастацкай лiтаратуры”, вызначана як серыйнае выданне “Гiсторыя ў асобах”. На яе старонках вы даведаецеся, хто быў першым прыродазнаўцам на Беларусi, што гэта за ўтварэнне — Паўлаўская рэспублiка, чым знакамiты род Нарбутаў, хто з беларусаў стаяў ля вытокаў стварэння Харкаўскага тэатра... У кнiзе нас чакаюць сустрэчы з Давыдам Гарадзенскiм, братамi Мамонiчамi, Аляксандрам Сапегам, Восiпам Сянкоўскiм, Кандратам Карсалiным, Вiнцэсем Каратынскiм, Сiгiзмундам Свянцiцкiм, Валерыем Урублеўскiм, Сяргеем Мяржынскiм, Станiславам Жукоўскiм... Адным словам, спяшайцеся адкрыць даўнейшыя часiны, пазнаёмiцца з жыццём i побытам нашых папярэднiкаў i — чакайце новых кнiг Алеся Марцiновiча ў серыi “Гiсторыя ў асобах”.
Французы помняць...
Ерохин Р.А. Девчонки наши за Верденом: Док. повесть / Роман Ерохин. — Минск: Ю.М. Сапожков, 2006. — 208 с.
Раман Ярохiн, амаль паўвека адпрацаваўшы ў “Советской Белоруссии”, па-ранейшаму актыўна займаецца творчасцю. Два гады назад да чытача прыйшла вялiкая яго кнiга — “Интонация вздоха”, якую ветэран журналiстыкi склаў з ранейшых сваiх iнтэрв’ю, дыялогаў са знакамiтасцямi, нарысаў, лiтаратурных запiсаў. I хаця на многiх матэрыялах — пячатка свайго часу, лiтаральна ўсё чытаецца з непадробнай цiкавасцю да герояў i аўтара. А напрыканцы мiнулага года пабачыла свет дакументальная аповесць Рамана Ярохiна “Девчонки наши за Верденом”. У цэнтры твора — лёс мiнскай падпольшчыцы Надзеi Лiсавец i яе сябровак, якiя пасля ўцёкаў з фашысцкага канцлагера аказалiся ў атрадзе французскага Супрацiўлення. Галоўная гераiня аповесцi — яшчэ i заслужаны будаўнiк БССР, доўгi час нiкому не расказвала пра сваё ваеннае мiнулае, хаця была нават адзначана званнем лейтэнанта Французскiх унутраных сiл. “А што гаварыць? Усе ваявалi...” I ў гэтым таксама рыса пакалення, пра якое расказвае журналiст i пiсьменнiк Раман Ярохiн, якi i сам прайшоў дарогамi Вялiкай Айчыннай, паспытаўшы i солi, i крывi яе выпрабаванняў.
Касмiчныя падарожжы беларусаў
Баравiкова Р.А. Казкi астранаўта: Касмiч. падарожжы беларусаў: Для дзяцей сярэд. шк. узросту/ Раiса Баравiкова: Маст. М.Р.Казлоў, Н.У.Сустава. — Мн.: Лiт. i Мастацтва, 2006. — 160 с.: iл.
У Беларусi сапраўдны казачны бум. На палiцах кнiгарняў, здавалася б, не так i шмат арыгiнальных лiтаратурных казак, але кожнае з новых выданняў разыходзiцца iмгненна. Адзiн з прыкладаў — новая кнiга лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь галоўнага рэдактара часопiса “Маладосць” Раiсы Баравiковай “Казкi астранаўта”. “Змеегалоўнiк Руйша”, “Венерын чаравiчак”, “Касач — кветка чароўных музыкаў”, “Аповесць чатырох падарожжаў”, “Стужка ордэнская”, “Танец пяшчоты на Гемеа-А”, “Дазорац-уладар з Планеты Пясчаных Ураганаў” — вось назвы некаторых твораў з казачна-фантастычнай кнiгi, у якой ёсць такi выразны падзагаловак: “Касмiчныя падарожжы беларусаў”. А тое, што падарожжы ажыццяўляюць сапраўды беларусы, гавораць i назвы яшчэ дзвюх аповесцяў, што ўвайшлi ў кнiгу, — “Лён-лянок, альбо Кампакт-дыск ад Зялёнага Дрэйка” i “Прыгоды Бульбiнкi Адрэты. Палёт на Цэнтаўру”. Касмiчнага настрою юнаму чытачу, якi звернецца да фантастычных казак Раiсы Баравiковай, дададуць яшчэ i iлюстрацыi Мiколы Казлова i Наталлi Суставай — знакамiтых беларускiх мастакоў, чые здабыткi ў афармленнi кнiг упрыгожылi дзесяткi выданняў.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter