В Международный день музыки в Большом театре Беларуси состоится трехсотый показ балета Андрея Петрова «Сотворение мира»

Незгасальныя эмоцыі

Адбудзецца гэта знакавая падзея 1 кастрычніка — у Міжнародны дзень музыкі. Акрамя юбілейнага паказу легендарнага балета, які вярнуўся ў Вялікі тэатр у новай харэаграфічнай версіі ў снежні мінулага года, гасцей чакае і шмат іншых сюрпрызаў. Менавіта таму гледачоў просяць прыйсці крыху раней, у 18:15, і завітаць спачатку ў Камерную залу. Тут, паведамілі ў Вялікім тэатры, адбудзецца сустрэча з пастаноўшчыкамі спектакля — мастацкім кіраўніком тэатра Валянцінам Елізар'евым і дырыжорам Вячаславам Чарнухам-Волічам, а таксама прэзентацыя фотаальбома Аляксея Казнадзея, прысвечанага балету Андрэя Пятрова «Стварэнне свету». Вось што гаворыць фатограф пра гэты спектакль:

Фота Аляксея Казнадзея

— Гэта галавакружны танец з неверагоднымі магчымасцямі чалавечага цела. Гэта надзвычайныя мастацкія вобразы і думкі. Гэта цудоўная музыка, пад якую лёгка раскрываецца сутнасць уладкавання Сусвету. Гэты сінтэз сцэнаграфіі Лысіка, геніяльнай харэаграфіі Елізар'ева, узрушаючай музыкі Пятрова дазваляе адчуць усю сілу Боскай Любові.

Аляксей Казнадзей правёў не адзін дзень у рэпетыцыйных залах, грымёрках, за кулісамі, назіраючы за артыстамі, музыкантамі, пастаноўшчыкамі… У выніку было створана больш за 12 000 фатаграфій. Адабраць здымкі і пабудаваць унутры кнігі фотагісторыі Казнадзею дапамог сам Валянцін Елізар'еў. Дарэчы, 1 кастрычніка падчас сустрэчы з гледачамі ён назаве тых трох шчасліўчыкаў, якія атрымаюць фотаальбом з яго аўтографам абсалютна бясплатна. Выбіраць будуць сярод аўтараў самых цікавых пытанняў.

mila@sb.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter