Нездарма спявае чайнiк...

Нашы продкi жылi ў суладдзi з прыродай, заўважалi нават нязначныя змены навакольнага свету. Ад iх нам засталася багатая спадчына, у тым лiку i прыкметы, па якiх можна вызначыць надвор’е. Прапануем вашай увазе “прыкметы спондаўскага краю”. Iх даслала ў рэдакцыю Iаланта ВАЛУЕВIЧ з в.Спонды Астравецкага раёна. Праверце, цi спраўдзяцца...

* Кот скрабе падлогу кiпцямi — на непагоду.
* Другое сонца (нiбы кавалачак вясёлкi злева ад сонца на заходзе) — на завею зiмою i на працяглы дождж летам.
* Лес гудзе — на непагадзь.
* Дым з трубы ўнiз сцелецца — на непагоду.
* Кот на печы спiць — на холад, на падлозе або падаконнiку — на цяпло.
* Дым з трубы роўна ўгару падымаецца — будзе пагода.
* Птушкi ў рад на правадах садзяцца — на працяглую пагоду.
* Зоркi яркiя i блiскучыя — на сухое надвор’е.
* Чайнiк “спявае”  — на мароз зiмою, спякоту — улетку.
* Якая пагода на маладзiку стане, такая тыдзень пратрымаецца.
* Вокны пацеюць на пацяпленне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter