Незапланаваны прыпынак

У пункце мытні «Брузгі-1» канфіскавана 20 тон мыйных сродкаў

У пункце мытнага афармлення «Брузгі-1» канфіскавана 20 тон мыйных сродкаў і санітарна-гігіенічных вырабаў, кошт іх — 1,5 мільярда рублёў.

— У час агляду ў адным з вагонаў былі знойдзены незаяўленыя ў дакументах пральныя парашкі, якія перавозілі з Еўрасаюза ў Казахстан, — паведамілі ў прэс-службе Гродзенскай рэгіянальнай мытні. — Каб вырашыць пытанне з кантрабандай, мытнікам прыйшлося спыніць поезд. Зараз па справе распачаты адміністрацыйны працэс.

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter