Незагойная рана Хатынi

У дзень 63-й гадавiны трагедыi ў вёсцы Хатынь на мемарыяльным комплексе прайшоў жалобны мiтынг.
Сёння сведка хатынскай трагедыi Вiктар Андрэевiч Жалабковiч расказвае: “Я быў у тым хляве.... Вырвацца ўдалося Iосiфу Камiнскаму, Антону Бараноўскаму, якога паранiла разрыўной куляй у нагу, i фашысты палiчылi яго мёртвым. Мая мама, моцна трымаючы мяне за руку, таксама выбегла з хлява. Яе смяротна паранiла... Яна ўпала, прыкрыўшы сабой мяне. Я так i праляжаў пад мамiным целам, пакуль немцы не адышлi з вёскi. Тым, каму ўдалося выратавацца, дапамаглi добрыя людзi з суседнiх вёсак. А сёння мне хочацца пажадаць, каб Хатынь засталася толькi ў нашай памяцi...”
У дзень 63-й гадавiны трагедыi ў Хатынi гучалi заклікі да ўсяго свядомага грамадства захаваць мiр на зямлi, каб нiколi больш людзям не давялося зведаць жудасць вайны.
— Мы схiляем галовы перад памяццю загiнуўшых, — сказаў у час мiтынгу першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiд Крупец. — Празмерныя страты вайны нельга забыць. Сёння многiя iмкнуцца перапiсаць гiсторыю народнай трагедыi, Вялiкай Перамогi, але гэтага нельга дапусцiць. Каб яшчэ больш усвядомiць тыя цяжкiя выпрабаваннi, што вынес беларускi народ у час лiхалецця, каб яшчэ раз падзякаваць тым, хто абараняў нашу Радзiму, каб сабраць тых людзей, якiя выжылi ў пякельным вогнiшчы сваiх спаленых вёсак, каб яшчэ раз пачуць i засведчыць iх галасы, мы сумесна з газетай “Звязда” праводзiм акцыю “Нашчадкi вогненных вёсак”.
З заклiкам не дапусцiць распальвання войнаў старшыня Беларускага фонду мiру Марат Ягораў звярнуўся да ўсiх удзельнiкаў мiтынгу памяцi, да ўсiх народаў i дзяржаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter