Непасільны надзел

У ГЭТЫМ годзе ў краіне павінна закончыцца мадэрнізацыя на шасці льнозаводах. Кармянскі і Карэліцкі плануюць выдаць прадукцыю з імпартных ліній у першым квартале і напачатку другога, а Ляхавіцкі, Слуцкі, Арэхаўскі і Пастаўскі — у верасні.

Ці пасобіць Мядзельшчына сыравінай новаму Пастаўскаму льнозаводу?

У ГЭТЫМ годзе ў краіне павінна закончыцца мадэрнізацыя на шасці льнозаводах. Кармянскі і Карэліцкі плануюць выдаць прадукцыю з імпартных ліній у першым квартале і напачатку другога, а Ляхавіцкі, Слуцкі, Арэхаўскі і Пастаўскі — у верасні.

— Сітуацыя памянялася пасля наведвання будоўлі Прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, — патлумачыў дырэктар Пастаўскага завода Пётр Скурко. — Нам на мінулы год прадугледжана было выдзеліць 96,4 мільярда рублёў. Да чэрвеня выканалі аб’ём работ усяго на 10 мільярдаў, і потым з-за адсутнасці фінансавання будоўля была «замарожана». Пад канец года грошы — 48,4 мільярда рублёў — прыйшлі, і сёння на будаўніцтве завода працуе звыш за сто чалавек.

Генеральны падрадчык будоўлі — трэст № 16 горада Наваполацка.

Прараб Вадзім Бохан  правёў экскурсію па аб’екце:

— Мы закрылі корпус, заканчваем работы на даху, закладваем фундаменты пад абсталяванне, мантаж якога намечаны на пачатак сакавіка. З графіка не выбіваемся, хаця даводзіцца прыхопліваць і выхадныя.

Акрамя навапалачан, на будоўлі задзейнічаны будаў- нічыя сілы і суседніх раёнаў: ДКУАБП «Расвет Пастаўскі», Глыбоцкая БПМ-26, Ціраспальская ПМК і іншыя.

Побач са старым у Паставах узводзіцца абсалютна новы завод. Акрамя цэха, дзе будзе зманціравана бельгійская лінія, з’явяцца новыя кацельня, вагавая, лабараторыя, будзе праведзена рэканструкцыя гаражоў, рамонтнай майстэрні і склада.

Пётр Скурко не сумняваецца: да новага ўраджаю завод будзе гатовы. Трывога кіраўніка прадпрыемства ў іншым: як забяспечыць мадэрнізаваную вытворчасць сыравінай? Для работы раней нарыхтоўвалі ў сярэднім пяць тысяч тон ільнотрасты. Цяпер жа патрабуецца  10—12 тысяч тон, або ўдвая больш. Завод сваімі сіламі вырошчваў 1050 гектараў даўгунцу і яшчэ закупляў у Шаркаўшчынскім і Докшыцкім раёнах. У гэтым годзе абласное аб’яднанне «Ві- цебсклён» запланавала яму павялічыць уласную плошчу даўгунцу да 1200 гектараў. Хаця і гэтая лічба не апошняя, ёсць намер давесці яе да двух тысяч гектараў.

— Такая нагрузка для прадпрыемства непасільная, — сцвярджае кіраўнік завода.— Пасеяць мы яшчэ пасеем, а вось дагледзець па тэхналогіі, убраць — не. Да таго ж у нас адчуваецца недахоп кадраў механізатараў.

Ён бачыць частковае выйсце ў тым, каб уключыць у сыравінную зону Пастаўскага льназавода суседні, Мядзель- скі, раён Мінскай вобласці. Тым больш што раней тут пастаўчане рэгулярна закуплялі льнотрасту.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter