Белорусские проекты принимают участие в фестивале еврейского кино в Майами

Нельга забыць

Учора адкрыўся Miami Jewish Film Festival — найбуйнейшы фестываль яўрэйскага кіно ў свеце. Юбілейны, XXV форум сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў. З 13 па 27 студзеня на фестывалі плануюць паказаць 108 мастацкіх і 40 кароткаметражных фільмаў з 25 краін. Ёсць сярод іх і беларускія праекты.

belarusfilm.by

Як паведамляе belarusfilm.by, у конкурсную праграму кароткаметражных анімацыйных фільмаў уключана работа Ірыны Тарасавай «263 ночы». Гэта сумесны праект Беларусі, Расіі і Ізраіля. У цэнтры ўвагі — рэальная гісторыя групы з 26 яўрэяў, якія ў страшныя гады вайны спрабавалі выжыць у выкапаным склепе. Яны правялі пад зямлёй 263 ночы... Аўтар сцэнарыя Канстанцін Андрушачкін, мастак-пастаноўшчык Ганна Емяльянава, кампазітар Юрый Павалоцкі, гукарэжысёр Віктар Морс. У ролі апавядальніка за кадрам — народны артыст Расіі Арыстарх Ліванаў. Мультфільм зняты паводле літаратурнага твора Барыса Герстэна.

Ёсць у праграме фестывалю яшчэ адзін праект, у стварэнні якога прымалі ўдзел беларусы. Гэта добра вядомы фільм Вадзіма Перэльмана «Урокі фарсі». Галоўны герой карціны — бельгіец яўрэйскага паходжання Жыль Крэм’е, які, патрапіўшы ў канцлагер, выдае сябе за перса і такім чынам пазбягае расстрэлу. Як паведамляе сайт фестывалю miamijewishfilmfestival.org, фільм пакажуць на вечары закрыцця, які ўпершыню ў гісторыі форуму выпадае на Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter