Не згубіцца ў тумане

Сёння — Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Чым не нагода яшчэ раз задумацца аб здароўі — сваім і наступных пакаленняўЦэнтр здароўя правёў у Мінску ананімнае апытанне школьнікаў 8—11-х класаў і навучэнцаў ПТВ. Амаль палова апытаных — курыльшчыкі. Зноў жа, палова з іх — дзяўчаты, прычым 60 працэнтаў гэтых дзяўчат навучаюцца ў ПТВ. Сваю першую цыгарэту 18 працэнтаў апытаных узялі ў рукі ў 12 гадоў, 29 працэнтаў — у 13 і 28 працэнтаў — у 14 гадоў…Праблема актуальная настолькi, што распрацавана нават нацыянальная комплексная праграмма барацьбы з гэтай новай «чумой» стагоддзя на блiжэйшыя тры гады. Меры прапануюцца самыя радыкальныя, не выключаецца нават, што людзей, якiя кураць, не будуць браць на працу ва ўстановы аховы здароўя, спорту i турызму, адукацыi. I ў гэтым, лiчу, ёсць сэнс. Нехта са мною можа не пагадзiцца, але на маiм баку ўпартыя факты.

І насамрэч, курэнне не прызнае ні дзяржаўных, ні нацыянальных, ніякіх іншых межаў. У гэтым яно становіцца блізкім сваяком СНІДу. Розніца толькі ў тым, што твар СНІДу знешне быццам бы больш агідны. Але наступствы вельмі падобныя... Як паказваюць апошнія вынікі экспертных даследаванняў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, курэнне стала самай масавай шкоднай звычкай жыхароў планеты. З шасцімільярднага яе насельніцтва сёння больш за мільярд пакутуюць ад тытунёвай залежнасці! Сярод моладзі па апошніх даследаваннях курцоў больш за трэць! А ў нашай краіне сітуацыя яшчэ больш складаная — працэнт курцоў (як відно з прыведзенай у пачатку артыкула статыстыкі) пачынае літаральна “зашкальваць”! Тыя моцна задымленыя “працэнты” мы кожны дзень бачым на вуліцах, плошчах, у парках нашых гарадоў і сёл, і яны самыя што ні на ёсць жывыя. Да таго ж гэтая справа так ці інакш датычыць і тых, хто не курыць. Прычым часта ў самым прамым сэнсе, калі, напрыклад, цябе абкурваюць у чарзе, на прыпынку аўтобуса. Ці яшчэ больш “даходліва” — у тваім рабочым кабінеце або ва ўласнай кватэры!
Сёння ў нашым заканадаўстве, па сутнасці, няма канкрэтных дакументаў, накіраваных на абарону тых, хто не курыць, і таму iх хутчэйшае прыняцце вельмi актуальнае. Да прыкладу, адна мая суседка па пад’езде проста ў роспачы ад таго, што яе ўжо не адзін год “абкурвае” сусед з ніжняга паверха, які аблюбаваў для свайго “хобі” лоджыю сваёй кватэры. Другая нічога не можа зрабіць з суседам, што смаліць цыгарэты ў калідорчыку між іхнімі кватэрамі. Каварны дым зусім не хоча выходзіць куды-небудзь вонкі, а настойліва шукае прытулку ў кватэры людзей, якія ніколі не курылi і дзе жывуць акрамя дарослых яшчэ і непаўналетнія дзеці. У ЖЭС, куды суседка звярнулася, небарацы сказалі, што няма ніякіх юрыдычных падстаў спыніць экспансію курыльшчыка!..
На Захадзе ( у ЗША, напрыклад) прыведзеныя вышэй прыклады бытавой тытунёвай экспансіі проста немагчымыя, бо суседзі-курцы атрымалі б за гэта вялікі штраф. Голас барацьбітоў з нікацінам там набывае ўсё большую моц — “антынікаціншчыкі” ў ЗША сталі своеасаблівай “пятай калонай” у барацьбе з тытунёвымі імперыямі-карпарацыямі і ў літаральным сэнсе затэрарызавалі іх іскамі ў суды. Курэнне становіцца ўсё больш і больш непрэстыжным, а значыць, і нявыгадным. Сёння ўжо не навіна, што пры прыёме на працу там пры ўсіх іншых падобных умовах перавагу аддаюць суіскальніку, што не курыць. Больш таго, звычка курыць прама ўказвае на прыналежнасць курца да нізкіх сацыяльных слаёў грамадства — малаадукаваных рабацяг ці нават увогуле бамжоў. Для барацьбы з табакакурэннем у ЗША выкарыстоўваюць усю моц СМІ.
Дарэчы, амерыканскія барацьбіты з тытунём узялі нямала карыснага і з практыкі былых савецкіх часоў. У некаторых штатах у барацьбе з курэннем аб’яўляецца часта нешта накшталт нашага былога сацыялістычнага спаборніцтва, калі фірма спаборнічае з фірмай, аддзел з аддзелам, школа са школай. Там усур’ёз змагаюцца за права называцца “бяздымным” аддзелам, фірмай, пасёлкам. “Антынікаціншчыкі” ў Амерыцы сёння замахнуліся ўжо і на цэлыя гарады, а то і штаты! Прынамсі, яны змаглі сфарміраваць у сваёй краіне магутную антынікацінавую грамадскую думку...
Дык, можа, і нам, беларусам, варта вярнуць карысны вопыт, пазмагацца за званне самай “бяздымнай” краіны?
Яўны імпэт да тытуню ў апошнія гады праяўляе слабы пол. Сёння прыгажунь з цыгарэтаю ў грамадскіх месцах ужо ніхто не затрымае, як у часы маёй маладосці, за парушэнне грамадскага парадку. Яны рашуча “легітымізаваліся” ў гэтай няўдзячнай справе. Між іншым, яшчэ да сярэдзіны ХІХ стагоддзя курэнне на вуліцах і ў грамадскіх месцах увогуле лічылася непрыстойным і было забаронена амаль ва ўсіх краінах свету. І, скажам шчыра, вельмі ўжо нешта ненатуральнае і дэманстратыўнае ў такім вось іміджы прадстаўніцы “слабога полу”. Асабліва, калі ў яе яшчэ, як кажуць, і малако на губах не абсохла. Спалучэнне таго “малака” з цыгарэтным дымам, на мой погляд, увогуле сумесь даволі “грымучая”. Яна не толькі не дае жаданай эфектнай “круцізны”, але і робіць “дэманстрантку” ў лепшым выпадку смешнай. Гэта не што іншае, як малаўсвядомленае “малпаванне”... І неяк адвольна пачынаеш спачуваць яе гіпатэтычнаму кавалеру, які так і не адчуе побач з ёю цудоўнага, ні з чым не параўнальнага водару юнацтва і чысціні, якія яшчэ пашчасціла заспець нашаму пакаленню.
Кажуць, што першымі прыкметамі “збіўкі” інстынкту самазахавання нацыі, прыкметай яе выраджэння ёсць пагаршэнне стану здароўя жанчын, і як следства — моцнае аслабленне генетычнай трываласці гэтай нацыі. Ці варта казаць, наколькі гэтыя прыкметы ўзмацняюцца, калі самі жанчыны таму спрыяюць.
Не лепей выглядаюць у падобнай сітуацыі і прадстаўнікі мужчынскай паловы чалавецтва. Ды і наступствы гэтай “забаўкі” насуперак усім стэрэатыпам для мужчын ніколькі не меншыя. Прычым, па меркаванні медыкаў, нікацін нейтралізуе найперш “цяжкую артылерыю” — мужчынскую сексуальную моц... Што цікава, большасць мужчын, ведаючы пра шкоду цыгарэтнага дыму для сэрца і лёгкіх, і не падазраюць, што цыгарэты — адзін з самых моцных антыафрадыякаў — сродкаў, цалкам супрацьлеглых віягры!
Зразумела, не хочацца крыўдзіць тут сваіх сяброў і калег (сярод якіх шмат вельмі паважаных мною людзей), што маюць звычку “цешыць” сябе тытуньком, але гэтая звычка, на мой погляд, нікому з іх ні “крутасці”, ні здароўя не прыбавіла...
Калі паспрабаваць пашукаць адно слова, якое б змагло цалкам ахарактарызаваць курэнне (ды, напэўна, і ўсе іншыя галоўныя “асалоды” накшталт тых жа алкаголю і наркаты!), то, мне здаецца, праблемы вялікай няма. Яно так і просіцца на этыкеткі ўсіх тыпаў цыгарэт і цыгар замест занудлівай дыдактыкі тыпу: “Курэнне небяспечнае
для вашага здароўя...”. Яно хоць і складанае па марфалогіі,
але простае для разумення: самазнІшЧэнне! Кожны з двух каранёў яго б’е, што называецца, напавал: сам сябе знішчаю! Менавіта гэтае слова варта было б напісаць на таблічцы і прымацаваць на грудзях усіх курцоў планеты Зямля.
Дык чаму ўсё ж такі сёння не якія-небудзь пустагаловыя індыкі ці авечкі, а многія, часам далёка не горшыя, на першы погляд, прадстаўнікі роду чалавечага так апантана займаюцца самым сапраўдным самагубствам?
Сёння шмат пішуць пра прычыны курэння. Але асноўныя прычыны, як мне здаецца, хутчэй за ўсё трэба шукаць у самых патаемных глыбінях чалавечага “еgo”, у яго няпростых стасунках з маці-прыродай, а яшчэ дакладней, у пэўным дысбалансе некаторых людзей з ёю. Хто ведае, ці не такім вось чынам (тут побач і алкаголь, і наркотыкі!) яна, гэтая мудрая прырода, зводзіць з некаторымі сваімі дзецьмі нейкія свае, адной ёй вядомыя рахункі?.. Цяжка сказаць, па якіх крытэрыях і прыкметах гэта робіцца. Можа, такім чынам і ажыццяўляе яна свой, вядомы нам паводле Дарвіна натуральны адбор? Праўда, занадта ўжо экстравагантны і клапатлівы спосаб яна выбрала! Але, хутчэй за ўсё, і ў гэтым выпадку размова ідзе пра наш уласны выбар.

  “НГ” спросила... А вы курите?

Игорь Чергинец, заместитель генерального директора авиакомпании “Белавиа”:
— Ни в детстве, ни даже в армии я не курил. Но потом, поступив в университет, за компанию с ребятами втянулся в это дело. И “дымил”, надо сказать, серьезно — по пачке сигарет в день... Но вот уже лет десять как избавился от этой привычки, причем совершенно случайно. У меня была дорогая моему сердцу зажигалка. Подарок. Однажды вечером я ехал в такси и оставил ее там. После этого так расстроился, что больше ни разу не закурил.
Анна Шаркунова, певица:
— А зачем мне курить? Это же вредно для здоровья. Я вообще никогда не пробовала курить. Друзья регулярно пытаются меня искусить сигаретой, но у них ничего не получается.
Александр Хацкевич, футболист:
— С чего бы такой вопрос? Завтра Всемирный день некурения? Ну, завтра точно курить не буду. А так иногда бывает. Курю, если в карты играю и мне не везет. Когда начал курить? А вот как стал в карты играть, так и закурил.
Наталья, журналист:
— Курить я начала лет в 20 в университете. Курили мы с подругой “Беломор”. Просто потому, что нам нравилось крутить папиросы. А еще с такой “сигареткой” в зубах мы чувствовали себя ужасно крутыми, брутальными девчонками... Но несколько лет назад я наконец-то бросила курить. Меня раздражала эта зависимость, да и кожа от курения ужасно портилась.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter