Не зарасце сцяжына

У польскім горадзе Гданьску ў мінулую суботу ўрачыста адкрыўся памятны знак, прысвечаны выдатнаму беларускаму песняру Янку Купалу. У цырымоніі яго адкрыцця ўдзельнічалі кіраўнік горада Павел Адамовіч, генеральны консул Беларусі ў Гданьску Руслан Есін, прадстаўнікі беларускай дыяспары, дыпламаты.

Мемарыяльны знак выкананы ў выглядзе каменя, на якім замацавана памятная дошка з імем класіка і словамі паэта «Мне сняцца сны аб Беларусі». На дошцы таксама высечаны верш Купалы «О так! Я — пралетар!..». Устаноўлены памятны знак на адзінай у Польшчы вуліцы, што носіць імя Купалы.
Як паведамляе БЕЛТА, адкрываючы помнік, кіраўнік горада падкрэсліў блізкасць беларускай і польскай культур, неацэнны ўклад Янкі Купалы ў агульнаеўрапейскую духоўную спадчыну.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter