Не заправiлiся

Два жыхары Мазыра затрыманы за крадзеж тысячы літраў нафты

Два непрацуючыя жыхары Мазыра затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы буйной партыі нафтапрадуктаў.

Яны былі злоўлены на месцы злачынства супрацоўнікамі падраздзялення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС і на час правядзення следчых дзеянняў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Калінкавіцкага райаддзела міліцыі.

— Крадзеж тысячы літраў прадукцыі з характэрным пахам дызпаліва быў здзейснены шляхам несанкцыянаванай урэзкі ў магістральны нафтаправод прадпрыемства «Захад-Транснафтапрадукт» у двух кіламетрах ад вёскі Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта рэспублікі па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. — Скрадзенае паліва, якое затрыманыя злівалі ў бочкі, канфіскавана. Як ужо высветлена, адзін з іх, старэйшы па ўзросце, раней быў асуджаны за крадзеж і хуліганства. Зараз следчымі ўстанаўліваюцца ўсе абставіны злачынства.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter