Не за гарамі наваселле

У Брэсце з’явіцца шостая пажарна-выратавальная часць МНС

У Брэсце з’явіцца новае падраздзяленне МНС.

Шостая аварыйная пажарна-выратавальная часць будзе створана ў абласным цэнтры на працягу гэтага года, аб чым паведаміў начальнік Брэсцкага гарадскога аддзела па НС Віталь Кулініч.

Мяркуецца, што размесціцца яна ў мікрараёне Паўднёвы Захад, тут будзе 50 выратавальнікаў. Ужо распрацаваны праект, і пры наяўнасці фінансавання будаўніцтва пачнецца ў красавіку. Для стварэння часці патрабуецца 8 млрд. рублёў, якія, як мяркуецца, выдзеляць на парытэтнай аснове мясцовы бюджэт і МНС.

Дарэчы, за няпоўныя 10 гадоў пажарныя вобласці справілі наваселле ў Брэсцкім раёне, Баранавічах, Драгічыне, Івацэвічах, Іванаве, Кобрыне і Століне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter