В кастинге проекта «Талент краіны» приняли участие около 700 детей

Не вакалам адзіным

Рэспубліканскі дзіцячы тэлевізійны конкурс «Талент краіны» праводзіцца ў Беларусі ўжо чацвёрты раз. У папярэдніх сезонах праекта АНТ заявіць аб сабе на ўсю краіну змаглі сотні дзяцей з розных населеных пунктаў. Зараз у адборачных турах конкурсу прынялі ўдзел каля 700 прэтэндэнтаў ад 5 да 15 гадоў. Дзеці не толькі спявалі, але і танцавалі, чыталі вершы, ігралі на музычных інструментах, паказвалі цыркавыя нумары. Па выніках адбору ў праект трапілі 50 дзяцей. Гэта значыць, на адно месца ў «Таленце краіны» прэтэндавалі 14 чалавек! У спісе канкурсантаў — жыхары сталіцы, абласных цэнтраў, Слуцка, Жабінкі, Рагачова, Ліды і іншых населеных пунктаў краіны.


— Гэта сведчыць аб тым, што праект пайшоў у народ, — падзялілася меркаваннем з БЕЛТА дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў АНТ Алена Лобач. — Напэўна, многія ўразіліся перамогай Міланы Хатулёвай у мінулым сезоне, таму на адборы ў арыгінальным жанры было як ніколі шмат чытальнікаў. А вось пантаміма была прадстаўлена ўпершыню. Акрамя таго, да нас упершыню прыйшлі арганіст, ксілафаніст і некалькі кампазітараў. І калі ў мінулыя гады ў праект прабіваліся ўсё больш па-

асобку, то цяперашні трэнд — дуэты, трыа і групавыя нумары. Так што выбар быў сапраўды цяжкім, але мы вымуша­ны былі яго зрабіць — гэта ж конкурс.

Эфіры «Талента краіны» запланаваны на восень. Гледачоў чакаюць разнастайныя жанры, яркія выступленні, нечаканыя павароты і многае іншае.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter