У Тейлор Свифт - самый высокий доход среди музыкантов

Не творчасцю адзінай

celebcenter.ru
Forbes апублікаваў рэйтынг самых высокааплатных музыкантаў года. Спіс другі раз за пяць гадоў узначаліла амерыканская кантры-поп-выкаўца Тэйлар Свіфт. Яна зарабіла за год 185 мільёнаў долараў дзякуючы новаму пагадненню з гуказапісвальным лэйблам, чара­дзе рэкламных кантрактаў і гастрольнаму туру. Крыху адстаў ад Тэйлар амерыканскі рэпер Канье Уэст — яго даход склаў 150 мільёнаў. Цікава, што такую суму музыкант зарабіў не творчасцю, а дзякуючы продажу красовак яго брэнда Yeezy.

Дзевяцізначных даходаў у гэтым годзе дабіліся таксама брытанскі спявак і кампазітар Эд Шыран (110 млн) і каліфарнійскі рок-гурт The Eagles (100 млн). Пятае месца заняў легендарны выканаўца Элтан Джон — падчас развітальнага тура ў 2019 годзе ён зарабіў 84 мільёны долараў. Jay-Z і Беёнсэ падзялілі шостае месца — у кожнай па 81 мільёну.

Увогуле дзесяць самых высокааплатных музыкантаў свету зарабілі крыху больш за адзін мільярд долараў.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter