Издательство «Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки» выпустило книгу о Михале Клеофасе Огинском

Не толькi кампазiтар

Кнiга «Мiхал Клеафас Агiнскi» выйшла ў серыi выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi» «Гiсторыя для школьнiкаў». Аўтары Iрына Маслянiцына i Мiкола Багадзяж у даступнай i папулярнай форме расказваюць пра ўнiкальнага чалавека, якi быў дыпламатам, палiтычным дзеячам, паўстанцам. Нашчадкi ж ведаюць яго найперш як кампазiтара i аўтара паланэза «Развiтанне з Радзiмай».

Фото bel-en.by

Рана праявiўшы талент да музiцыравання, Мiхал Клеафас мог бы зрабiць сабе музычную кар'еру, паведамляе www.bel-en.by. Але ў 21 год пачаў палiтычны шлях. Быў дэпутатам сейма, паслом у Галандыi i Англii. За поспехi ў дыпламатычнай дзейнасцi кароль узнагародзiў яго найвышэйшым дзяржаўным знакам адрознення — ордэнам Белага Арла. Мiхал Клеафас стаў адным з кiраўнiкоў паўстання пад кiраўнiцтвам Тадэвуша Касцюшкi. Пасля яго падаўлення сем гадоў падарожнiчаў па чужых гарадах i краiнах, перш чым змог вярнуцца на радзiму. 

У 1804 годзе царскiм указам Мiхалу Клеафасу былi вернуты ўсе яго канфiскаваныя маёнткi. У 1810-м Агiнскi атрымаў ад Аляксандра I тытул тайнага саветнiка i стаў сенатарам Расiйскай iмперыi. Усяго праз некалькi месяцаў пасля прызначэння ён падаў iмператару праект заснавання Вялiкага Княства Лiтоўскага ў складзе Вiленскай, Ковенскай, Мiнскай, Вiцебскай, Магiлёўскай, Кiеўскай i Падольскай губерняў. Аднак лёс зямель былога ВКЛ застаўся без змен. Пераканаўшыся, што як палiтык ён больш нiчога не зможа зрабiць на карысць радзiме, Агiнскi ў 1823 годзе паехаў у Iталiю, дзе памёр праз дзесяць гадоў. Кнiга «Мiхал Клеафас Агiнскi» прызначана не толькi для школьнiкаў, але і для  ўсiх, хто цiкавiцца роднай гiсторыяй.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter