Не толькі дом, але і сядзіба

Яшчэ ў чэрвені на вуліцы Гастэлы ў аграгарадку Райца Карэліцкага раёна быў пустуючы кавалак зямлі. Сёння тут радуюць вока тры новазбудаваныя аднакватэрныя дамы, у двух з якіх зусім хутка адзначаць наваселле шчаслівыя ўладальнікі асабістых квадратных метраў.

Сям’я СТАШЧАНЮКОЎ з ключамі ад дома.

— Укладваць сродкі ў будаўніцтва вытворчых аб’ектаў і жылля — значыць, ісці наперад і развівацца, — упэўнены старшыня СВК “Свіцязянка-2003” Уладзімір Галавач. — Кваліфікаваныя кадры застануцца, калі будуць упэўнены ў заўтрашнім дні: добрым заробку і ўласным жыллі.  

Уладзімір Галавач, як сапраўдны гаспадар, прыхільнік таго, што кожны сельскі чалавек павінен жыць у прыватным доме з прысядзібным участкам, на якім можна пасадзіць агарод, сад, уладкаваць кветнік. Пад уплывам такіх меркаванняў старшыні гаспадаркі і з’явілася вуліца Гастэлы ў Райцы, дзе з 2010 года пабудаваны больш за 20 асобных дамоў для спецыялістаў СВК. 

На будаўніцтва кожнага дома СВК “Свіцязянка-2003” затрачана каля 75 тысяч рублёў. Дадаткова за сродкі сельгаспрадпрыемства каля кожнай новабудоўлі ўзведзена гаспадарчая пабудова. 

Шчаслівымі ўладальнікамі квадратных метраў сталі сем’і Кірыла Яўцеева, які працуе тэхнікам-асемянатарам на МТФ “Райца-1”, і жывёлавода МТФ “Райца” Сяргея Сташчанюка. Задаволеныя навасельцы дзяліліся ўражаннямі.

Сем гадоў жылі ў інтэрнаце ў Райцы. Умовы там добрыя, але ўсё ж асобны дом ні з чым не параўнаеш, — адзначыў Кірыл Яўцееў. — Да таго ж мы атрымалі 15 сотак зямлі, якія абавязкова добраўпарадкуем. 

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter