Не ўсе героі спяць спакойна

У Гродне пры будаўніцтве гіпермаркета знайшлі астанкі салдат

У Гродне пры будаўніцтве гіпермаркета знойдзены астанкі салдат часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Чалавечыя астанкі трапілі ў коўш экскаватара. Менавіта ў гэтым месцы ў чэрвені 1941 года праходзіла лінія абароны Гродна.

— У бліжэйшыя дні на месца знаходак прыбудуць ваенаслужачыя з 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, — адзначыў вядучы спецыяліст абласнога ваеннага камісарыята Аляксандр Кавун. — Магчыма, іх пошукі дадуць больш звестак пра невядомых салдат, якія загінулі ў самыя першыя дні вайны. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter