
— З 1 снежня зімовая гума абавязковая. За летнюю будзем штрафаваць. Справа ў тым, што зімовая гума патрэбна не толькі пад снежнае надвор’е. Састаў летніх шын не разлічаны на холад. Яны папросту дубеюць. Счапленне нават з чыстай дарогай пагаршаецца. Таму мяняць летнюю гуму рэкамендуецца ўжо пры сярэднясутачнай тэмпературы 7 градусаў цяпла і ніжэй.
Караць за адсутнасць зімовай гумы будуць строга. На першы раз парушальніку пагражае папярэджанне ці штраф да 0,5 базавай велічыні. Таксама забараняецца ездзіць на аўтамабілі са зношаным пратэктарам, вышыня рысунка якога менш за 4 мм. Такое парушэнне цягне папярэджанне ці штраф у памеры да 1 базавай. За паўторную язду без зімовых шын на працягу года штраф большы — ад 2 да 5 базавых. Калі язда без зімовых шын прывядзе да ДТЗ ці пацягне прычыненне каму-небудзь лёгкага цялеснага пашкоджання, то, акрамя буйнога штрафу ад 3 да 30 базавых, можна пазбавіцца вадзіцельскіх правоў тэрмінам да двух гадоў.
Законапаслухмяныя аўтамабілісты з вопыту мінулых гадоў ведаюць, што попыт на паслугі шынамантажу ў такія дні традыцыйна ўзрастае, і каб не стаяць у чарзе некалькі гадзін запар, запісваюцца на СТА загадзя.
— Кошт мантажу/дэмантажу пакрышак напрамую залежыць ад дыяметра дыска, тыпу аўтамабіля і віду шын. «Пераабуванне» чатырох колаў легкавушкі каштуе прыкладна ад 30 рублёў, красовераў і пазадарожнікаў — ад 36 рублёў. Тая ж паслуга для мікрааўтобусаў з гумай класа С каштуе ад 47 рублёў, — агучылі расцэнкі на адной з мінскіх СТА. — Чэргі? Не, ажыятажу няма, хоць кліентаў сапраўды стала больш. Аднак многія вадзіцелі паступова пачалі мяняць шыны яшчэ ў кастрычніку, не чакаючы першага снегу.
Читайте также
— Штогод у першыя дні снегападу адбываецца шмат дробных ДТЗ, — кажа па вопыце мінулых гадоў Андрэй Лыч. — Калі вы патрапілі на слізкі ўчастак дарогі, паступова зніжайце хуткасць і абавязкова ўключыце аварыйку, каб папярэдзіць аб галалёдзіцы іншых вадзіцеляў. Заўсёды ацэньвайце сітуацыю, выбірайце бяспечную хуткасць, павялічвайце дыстанцыю, не рабіце рэзкіх тармажэнняў і манеўраў. І, вядома, падчас ападкаў уключайце блізкае святло фар, абавязкова прышпільвайцеся. Таксама ўлічвайце тое, што з-за заснежаных абочын пешаходы могуць пайсці па краі праезнай часткі.
Забарона на летнюю гуму працягнецца да 1 сакавіка. Гэта тычыцца толькі легкавой і грузапасажырскай тэхнікі з агульнай масай да 3,5 тоны і аўтобусаў да 5 тон.
gorbatenko@sb.by