Не пакідайце родных без увагі

Так, напрыклад, недалёка ад вёскі Гінцавічы, што ў Баранавіцкім раёне, пад колы легкавога «Фольксвагена» трапіла 80-гадовая бабуля. Здарылася гэта ў цёмны час сутак, калі яна ішла па абочыне хуткаснай аўтамагістралі. Непрадуманае «падарожжа» каштавала жыцця.

На жаль, ахвярамі снежных заносаў у апошнія дні на Брэстчыне сталі людзі пажылога ўзросту.

Так, напрыклад, недалёка ад вёскі Гінцавічы, што ў Баранавіцкім раёне, пад колы легкавога «Фольксвагена» трапіла 80-гадовая бабуля. Здарылася гэта ў цёмны час сутак, калі яна ішла па абочыне хуткаснай аўтамагістралі. Непрадуманае «падарожжа» каштавала жыцця.

Тое ж здарылася і з 74-гадовай брастаўчанкай. Пешаходны пераход вуліцы, на якім на бабулю наехаў легкавы «Рэно-Майстар», у час ранніх зімовых прыцемкаў аказаўся неасветленым і перамеценым снегам. Пад коламі «Газелі» ў Іванаве прыкладна па той жа прычыне аказаўся пенсіянер ва ўзросце 86 гадоў...

Снегапады, неачышчаныя дзе-нідзе ад перамётаў дарогі і вуліцы, а яшчэ — ранняя цемра застаюцца асноўнымі прычынамі падобных трагічных здарэнняў. Адным словам, ёсць над чым задумацца родным і блізкім шаноўных бабуляў, дзядуляў, якім асабліва перад зімовымі святамі не сядзіцца дома. Перасцеражыце іх, калі ласка, ад не зусім бяспечных выхадаў на вуліцу! А лепей — разам ці пасядзіце за святочным сталом, ці ідзіце ўсёй сям’ёй у храм.

Дзяніс БУСЛЁНАК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter