Не паўтарыцца гэтаму нiколi

У Мiнску ўшанавалi памяць загiнуўшых у час трагедыi на станцыi метро “Нямiга”
30 мая 1999 года... Напамiнаць аб тым, што здарылася ў той страшны дзень, не патрэбна нiкому. Таму i сёння ля станцыi метро шматлюдна. Але цяпер, падыходзячы да прыступак, мы сцiшваем хаду i не баiмся трапiць пад дождж. I гэты хлопец, што, скруцiўшыся, сядзiць ля помнiка, i сiвавалосая жанчына, i ўсе мы нiколi не зразумеем, за што наканавана спазнаць такое гора.
I толькi словы з Евангелля, напiсаныя на мармуровым алтары, што з’явiўся на месцы той жудаснай трагедыi, робяць на калiва менш адчайным бязмернае гора: “Я есмь воскресение и жизнь; верующий в Меня, если и умрет, оживет. И всякий, живущий и верующий в Меня, не умрет вовек”.
Побач з пяццюдзесяццю трыма бронзавымi ружамi на прыступках кладуцца штодня жывыя кветкi. Нямiга каторы раз за стагоддзi стала месцам нашай памяцi i жалобы.
Родныя i блiзкiя маладых людзей, чыё жыццё абарвалася на прыступках падземнага перахода, штогод звяртаюцца ў храм з просьбай правесцi памiнальную службу. Учора, у сёмую гадавiну трагедыi, у Свята-Духавым кафедральным саборы прайшла панiхiда, а пасля ля памятнага знака была адслужана памінальная лiцiя...
“Нямiга” перастала быць проста станцыяй метро. Крывёю ўпiсвае iмёны ўсiх 53 загiнуўшых у нашу памяць, кожны дзень прымушае спынiцца, зiрнуць на таго, хто з табой побач, вучыць любiць i сонца, i дождж...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter