Юзары і Маймуна не ўвайшлі ў дзясятку фіналістаў па выніках выступлення ў першым паўфінале «Еўрабачанні-2015»

Не наш час

Прадстаўнікі нашай краіны на «Еўрабачанні-2015» Юзары і Маймуна не ўвайшлі ў дзясятку фіналістаў па выніках выступлення ў першым паўфінале песеннага шоу.


Здавалася б, нядрэнная кампазіцыя Time пра час як галоўную каштоўнасць.  Прыгожая пара. Віртуозная скрыпка і выдатны вакал. Букмекеры высока ацэньвалі шанцы дуэта Uzari & Maimuna на выхад у фінал конкурсу. Але, на жаль, не здарылася. Не наш час у гэты раз. 

Можа, не хапіла так званай фішкі ў пастаноўцы нумара, нечага, што зачапіла б вока тэлегледача  і звярнула больш яго ўвагі на выканаўцаў і песню? Можа, гэтага мала — толькі выяваў сэрцаў, маланак і аблокаў фонам на сцэне? Разважаць на гэты конт можна бясконца, але адзіны сакрэт поспеху на «Еўрабачанні», здаецца, не спасціг яшчэ ніхто.

Цікава, канечне, хто, як і за каго галасаваў у першым паўфінале. Але  інфармацыя пра гэта з`явіцца толькі пасля завяршэння ўсяго шоу. 

Разам з нашымі канкурсантамі зараз ужо толькі гледачамі «Еўрабачання-2015» засталіся прадстаўнікі Македоніі, Малдовы, Даніі, Галандыі. Дзіўна, што не прайшла ў наступны круг фінская група — чацвёра разумова і фізічна непаўнавартасных артыстаў, якім букмекеры прадказвалі ажно 6-е месца ў фінале. Бо публіка «Еўрабачання» любіць усялякія незвычайнасці. Хаця пасля барадатай Канчыты сіндром Даўна — гэта нават не дыягназ.

У дзясятку шчасліўчыкаў з першага паўфіналу ўвайшлі выканаўцы з  Албаніі, Арменіі, Расіі, Румыніі, Венгрыі, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сербіі, Бельгіі. Сёння вечарам у Вене адбу-дзецца другі адборачны тур. За права ўвайсці ў склад яшчэ адной дзясяткі фіналістаў будуць змагацца 17 канкурсантаў з Чэхіі, Ірландыі, Літвы, Мальты, Чарнагорыі, Нарвегіі, Партугаліі, Сан-Марына, Азербайджана, Кіпра, Ісландыі, Ізраіля, Латвіі, Польшчы, Славеніі, Швецыі, Швейцарыі. Галасаваць у гэты раз тэлегледачы нашай краіны не будуць. Такая магчымасць з`явіцца толькі ў ходзе трансляцыі фінальнага шоу 23 мая.

У тэму

Сёлета ў "Еўрабачанні" наша краіна ўдзельнічала ў дванаццаты раз. За гэты час у фінал песеннага шоу нашы артысты выходзілі чатыры разы. Дзмітрый Калдун у 2007-м стаў шостым з песняй Work your magic. Пакуль што гэта самы высокі наш вынік. На "Еўрабачанні-2010" гурт "3 + 2" з трэкам Butterflies стаў 24-м. У 2013 годзе 16-ы радок з кампазіцыяй Solayoh заняла Алёна Ланская. Гэтае ж месца ў фінале леташняга конкурсу заняў і Тэа з песняй Cheesecake.

Ірына СВІРКО

isvirko@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter