Не кідайце пялюшкі на падлогу

Нядаўна мы расказвалі пра першае купанне немаўляці. А сёння пагаворым пра рэгламентацыі, якія тычацца купання дзіцяці на працягу першага года жыцця

Нядаўна мы расказвалі пра першае купанне немаўляці. А сёння пагаворым пра рэгламентацыі, якія тычацца купання дзіцяці на працягу першага года жыцця

У традыцыйнай культуры славянскіх народаў ваду, у якой купалі нованароджанага, надзялялі ўласцівасцямі “жывой”, або “жыватворнай”, роўна як ваду пасля абмывання нябожчыка — “мёртвай”, здольнай нашкодзіць чалавеку.

  • Лічылася вельмі непажаданым купаць дзіця на працягу першага года жыцця пасля заходу сонца.
  • У той вадзе, у якой купалі дзіця, ні ў якім разе нельга штосьці мыць, выкарыстоўваць яе з нейкай іншай мэтай.
  • Ні ў якім разе нельга  дазваляць старым “амалоджвацца” ў вадзе, у якой толькі што купалі дзіця.
  • Падчас купання дзіцяці, каб яго не ўраклі, не павінны прысутнічаць чужыя людзі.
  • Каб дзіця не было палахлівым, падчас купання старайцеся не заходзіць і не глядзець на яго праз галаву.
  • Непажадана купаць дзіця да года ў той дзень тыдня, у які яно нарадзілася.
  • Катэгарычна забаранялася кідаць мокрыя пялёнкі і іншую дзіцячую вопратку на падлогу. Старыя людзі тлумачылі так: дзеці будуць часта хварэць, а пасля — жыць у галечы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter