Не бяды, што бягуць гады

Ветэраны-журналiсты i сёння не знiжаюць сваёй творчай актыўнасцi

Ветэраны-журналiсты i сёння не знiжаюць сваёй творчай актыўнасцi

Па-сапраўднаму творчы чалавек у любым узросце застаецца дапытлiвым i неабыякавым да праяў сучаснага жыцця, асаблiва калi ён — ветэран журналiстыкi. Заслужаны адпачынак для такiх людзей не аднастайнасць будняў, а дадатковая магчымасць выкарыстаць вольны час для творчых сустрэч i духоўнага ўзбагачэння. I аб гэтым яскрава сведчыць дзейнасць Мiнскай гарадской арганiзацыi ветэранаў журналiстыкi. Сярод яе членаў шмат знакамiтых асоб, такiх, як В. Мiхайлаў, У. Кудраўцаў,
А. Шабалiн, I. Калюта, М. Суша, М. Мiхаевiч, П. Вараб’ёў, Б. Крэпак...

Як i раней, майстры пяра дэманструюць адточаныя дзесяцiгоддзямi прафесiянальныя навыкi, аб чым сведчаць iх шматлiкiя публiкацыi i штогадовыя творчыя конкурсы i прэзентацыi кнiг, якiя традыцыйна праходзяць у Доме журналiста. I зразумела, што галоўнае ў падобных акцыях не прызы i ўзнагароды, а сведчанне творчай актыўнасцi i стымул для яе захавання на доўгiя гады, а таксама прыемная нагода для змястоўных сустрэч.

А адбываюцца сустрэчы ветэранаў журналiстыкi даволi часта, прычым з рознай нагоды. Выдатныя арганiзатарскiя здольнасцi i адданасць сваёй справе старшынi арганiзацыi Аляксандры Еўдакi-маўны В’юновай садзейнiчаюць i згуртаванню калег, i прыцягненню iх да грамадскай дзейнасцi, i змястоўнаму адпачынку.

Так, адным з напрамкаў дзейнасцi гэтай арганiзацыi з’яўляецца наладжванне экскурсiй па памятных i знакамiтых мясцiнах Мiншчыны i ўсёй рэспублiкi. I нягледзячы на тое, што па журналiсцкiх справах ветэраны пяра ў свой час аб’ездзiлi ўсю Беларусь, яны з цiкавасцю наведваюць знаёмыя мясцiны.Так было i ў час сёлетняй паездкi ў Брэсцкую крэпасць-герой напярэдаднi чарговай гадавiны пачатку Вялiкай Айчыннай вайны, i ў час наведвання гiсторыка-культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна».

З мерапрыемстваў культурнага напрамку варта адзначыць пастаяннае наведванне ветэранамi журналiстыкi Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы. Як адзначае А. В’юнова, такое супрацоўнiцтва працягваецца ўжо многа гадоў. Кожны месяц 20 чалавек маюць магчымасць бяс-платна пайсцi на любы спектакль, у тым лiку i на прэм’ерны.

А наперадзе ў членаў Мiнскай гарадской арганiзацыi ветэранаў журналiстыкi новыя праекты i цiкавыя сустрэчы, да ўдзелу ў якiх яны заўсёды гатовыя, таму што ў творчай натуры ўзросту няма.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter