Не будет ли претензий у Минприроды, если срубить дерево на своем участке?

“Пражываю і працую на зямельным участку. Маю коз і кабылу. Прыехаў да мяне чыноўнік і ўгледзеў на маім участку ліпы. Патрабаваў іх знішчыць. Але ахова прыроды пільна вартуе дрэвы. Склаўся парадокс: калі знішчу дрэвы – штраф, не знішчу – таксама штраф. Так што мне трэба зрабіць? Уладзімір Тапуноў, Бялыніцкі раён”.

Васіль Захарэнка, старшыня Бялыніцкага райвыканкама:

− За вамі лічацца два зямельныя ўчасткі для абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома плошчай 0,1888 га і 0,0162 га. 

На іх з парушэннем патрабаванняў пункта 6.2.8 Тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі 45-3.01.117-2008 (02250). “Горадабудаўніцтва”. Раёны сядзібнага жыллёвага будаўніцтва. Нормы планіроўкі і забудовы” (далей - ТКП) у вялікай колькасці растуць зялёныя насаджэнні (ліпа). 

У адпаведнасці з патрабаваннямі TКП, ад межаў суседняга (сумежнага) участка зялёныя насаджэнні неабходна размяшчаць на адлегласці: 

- высакарослыя пладовыя дрэвы (яблыня, груша, чарэшня) - не менш за 3 метры; 

- сярэднярослыя пладовыя дрэвы (вішня, сліва, алыча, абляпіха, каліна), а таксама карлікавыя пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы – не менш за 2 м;

- ягадныя (парэчкі, маліна, вінаград) і дэкаратыўныя хмызнякі - не менш за 1 метр. 

Ліпы на вашым зямельным участку растуць з парушэннем норм, устаноўленых ТКП. 

Бялыніцкі райвыканкам выдаў вам прадпісанне аб выдаленні або перасадцы дрэў, што растуць на адлегласці менш за 3 метры ад мяжы суседняга ўчастка ў тэрмін да 1 лістапада 2019 года. 

Згодна з абзацам 2 часткі 2 артыкула 5 Закона ад 14 чэрвеня 2003 года № 205-3 “Аб раслінным свеце”, дзеянне дадзенага закона не распаўсюджваецца на аб'екты расліннага свету, якія растуць у межах зямельнага ўчастка, прадастаўленага для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома (кватэры ў блакіраваным жылым доме), вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі, агародніцтва, касьбы, выпасу сельскагаспадарчай жывелы. 

Такім чынам, штрафныя санкцыі ў адносінах да вас у сувязі з выдаленнем зялёных насаджэнняў (ліпа) ужыты не будуць. 

Вас затопили соседи? Обсчитали в магазине? Необоснованно оштрафовали? Вы затрудняетесь в решении повседневных проблем в сфере ЖКХ, торговли, транспорта? Не находите общего языка с администрацией района, ГАИ, банком или турфирмой?

Присылайте нам ваши вопросы и жалобы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter