Как встречают весну в Полоцком районе

Не блінамі адзінымі

На гэтым тыдні ў Беларусі адзначаюць Масленiцу. Гэта адно з самых старажытных і любімых свят у народзе. Адметна, што ў розных рэгіёнах краіны ёсць свае лакальныя асаблівасці святкавання Масленіцы. У адных хаваюць «Дзеда», у другіх упрыгожваюць ёлку. А як сустракаюць вясну на Полаччыне?

Фота аўтара

Мы завіталі ў вёску Багатырскае, дзе традыцыi святкавання Масленiцы перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Захаваннем гісторыі тут займаюцца народны фальклорны ансамбль «Галасы спадчыны», маладзёжны фальклорны калектыў «Каласочкi» i ўзорны аматарскi калектыў «Лецейка».

Жанчыны на працягу тыдня гатуюць блiны i старадаўнiя стравы Полаччыны. Сярод іх — «цыбрыкi». Так называюць бульбяныя шарыкi з начынкай, якiя смажаць у фрыцюры. Страва прыходзіцца да смаку і дарослым, і дзецям. Запiць яе можна квасам «Раўгеня». Напой робяць з бульбы, мёду i жытнёвай мукi. Каб трапiць на стол, квас павiнен пастаяць ты­дзень у цёмным месцы.

Да свята абавязкова гатуюць з цеста 40 жавароначкаў. Птушачак — прадвесніц вясны — майструюць і з паперы. У гэтым актыўна ўдзельнічаюць дзеці. Не абыходзіцца Масленіца і без традыцыйнага спальвання саламянага пудзiла. Лічыцца, што дзякуючы гэтаму абраду можна пазбавіцца ад усяго старога і дрэннага, ад усіх хвароб, грахоў і хібаў. Святкаванне заўсёды суправаджаецца гучнымі спевамі.

Вольга Плюхаева

infong@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter