Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

На занятках па беларускай мове, якія праходзяць у офісе іркуцкага Беларускага клуба “Крывічы”, можна даведацца шмат цікавага

Назаві яе зязюлькаю

Беларусы Іркуцка не стамляюцца асвойваць моўныя скарбы свайго народа. Удалечыні ад Бацькаўшчыны й варта практыкавацца ў роднай мове — каб не забывалася. Між тым заняткі ў Іркуцку можна параўнаць з гульнёй “Што? Дзе? Калі?”. А цікавостак нават пры параўнанні некаторых слоў, выразаў з рускай і беларускай моваў знойдзецца шмат.

Ці падобная беларуская мова на рускую? Так, але не ва ўсім! Тое відаць і з таго запрашальніка на заняткі, які даслаў нам грамадскі актывіст Алег Рудакоў. Ці ведаеце вы, напрыклад, чым кіраваўся расійскі акадэмік Дзмітрый Языкоў, калі ў сярэдзіне ХIХ стагоддзя называў “Белорусский язык — отцом Великороссийскому наречию”? Вось і я, дарэчы, не ведаў. Так што карысна заглянуць у інтэрнэт…

Звяртае Алег Рудакоў увагу, што ў рускай мове значэнне слова “благо” — станоўчае, азначае: добра. А ў беларускай “блага” — значыць дрэнна. Таму, дарэчы, беларусы царкоўнаслявянскае слова Благовещение перакладаюць як Дабравесце.

А яшчэ на іркуцкім слэнгу аўтобус №1 называюць “Аднёрка”. Гэта, лічыць Алег Рудакоў, з-за ўплыву беларускай мовы. Нашых там даволі шмат,  ды і слова “аднёрка” бліжэй, кажа, да “адзінка”, чым да “единица”.

Яшчэ адметнасць. Калі беларускі хлопец назаве дзяўчыну “зязюлечка”, то ёй гэта даспадобы: у беларускай міфалогіі зязюля — птушка-прадвесніца лёсу. Калі ж рускі хлопец назаве дзяўчыну “кукушкой”, то можа й “сдачи получить”. Бо ў рускай міфалогіі птушка сімвалізуе… дрэнную, неклапатлівую маці: яна ж сваіх дзетак не гадуе, а падкідвае яйкі ў гнёзды іншым птушкам.

Голас Радзімы № 11 (3515), чацвер, 16 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter