В Чаусском районе покажут, как жили, кому поклонялись и что ели радимичи

Назад у Сярэдневякоўе

Славянскае племя радзімічаў, сведчаць даследчыкі, насяляла міжрэчча вярхоўя Дняпра і Сожа ў IX—XII стагоддзях. Гарадзішча радзімічаў размяшчалася і на тэрыторыі сучаснага аграгарадка Радамля ў Чавускім раёне. Магчыма, Радамля ў ХІ стагоддзі была нават сталіцай радзімічаў. Такога меркавання прытрымліваецца гісторык, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, які некалькі разоў праводзіў тут археалагічныя раскопкі. Пазней на месцы гарадзішча радзімічаў быў узведзены замак, рэшткі ўмацаванняў якога захаваліся да нашых дзён. Зараз тут створаны музей пад адкрытым небам з пабудовамі ў стылі эпохі ранняга Сярэдневякоўя. Тут можна ўбачыць капішча Перуна, комплекс стылізаваных паўзямлянак, у якіх жылі нашы продкі, прыстасаванне для здабычы жывога агню, печ для абпальвання глінянага посуду. 

Фота  БЕЛТА 

Пачынаючы з 2014 года ў Радамлі праходзіць этнасвята «У госці да радзімічаў». Спачатку гэта быў невялікі рэгіянальны фестываль. Але з кожным годам у ім прымала ўдзел усё больш турыстаў, рэканструктараў, рамеснікаў, творчых калектываў… Нямала гасцей чакаецца і на сёлетнім свяце, якое прой-дзе 17—18 жніўня. Для іх падрыхтавалі насычаную двухдзённую праграму з тэатралізаванымі дзеяннямі пры ўдзеле клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Гасцей свята чакаюць паказальныя баі, этнатанцы, інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, выстава традыцыйных рамёстваў, кухня радзімічаў. 

ФОТА БЕЛТА 

Падчас фестывалю правядуць конкурс на лепшую стылізацыю культуры і побыту насельніцтва эпохі ранняга Сярэдневякоўя «Час старажытнасці», пройдзе шэраг музычных выступленняў. На фестывальнай пляцоўцы выступяць этнагурты «Хмельны Вір», «Арацэя», Yudjin, «Радогость», «Разветье» і іншыя. Хэдлайнер свята — Znich & Rutvica. 

ФОТА БЕЛТА 
ФОТА БЕЛТА


mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter