На фестивале "Гольшанский замок" 18 мая на обновленной Северной башне покажут 3D mapping show

Назад у Сярэдневякоўе

Стала добрай традыцыяй збірацца штогод ля сцен Гальшанскага замка, што на Ашмяншчыне, каб не проста натхніцца мясцовымі краявідамі, але і адчуць, якім насычаным і цікавым было жыццё ў гэтым куточку краіны шмат гадоў таму. 

Фота аўтара

Сёлетні Х рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак» пройдзе 18 мая і, відаць, запомніцца гасцям надоўга. Справа не толькі ў абноўленай Паўночнай вежы, якую ўбачаць наведвальнікі, але і насычанай праграме.

Напачатку фестывальнага дня гасцей чакае тэатралізаваны пралог «Сапега праз стагоддзі вітае гасцей». Урачыстае адкрыццё свята, паведамляюць арганізатары, пачнецца з дэгустацыі знакамітага гальшанскага перніка і выступлення гурта «Стары Ольса». Далей дзённую праграму працягнуць тэатралізаванае коннае шоу «Крылатая слава Гальшанскіх зямель», турніры лучнікаў з выкарыстаннем 3D мішэняў, паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі, рыцарскія турніры і бугурты, майстар-класы па старажытных танцах і рамёствах.

Упершыню на тэрыторыі замка будзе арга­ні­завана сетка інтэрактыўных пляцовак «Гетманскі стан». Рэканструктары правядуць экскурсію і раскажуць пра жыццё і побыт сярэдневяковага чалавека. Госці змогуць наведаць пляцоўкі «Школа маладога байца», «Рыцарскія стайні», «Школа фехтавання», «Палявы шпіталь», «Рамеснікі» і іншыя.

Вулічны тэатр «Вір», які прыедзе ў Гальшаны са сталіцы, навучыць жадаю­чых хадзіць на хадулях, а вечарам пакажа фаер-спектакль Іgnis Vestae. Удзель­нікаў вячэрняй праграмы фестывалю чакае таксама незабыўная музычная ім­прэза вядомых гуртоў сярэдневяковай музыкі «Літы талер», Nevrida і Pawa. Напэўна, зацікавіць гасцей і 3D mapping show — на абноўленай Паў­ночнай вежы замка ажыве гісторыя таямнічых Гальшан. Такога на фе­сты­валі яшчэ не бачылі. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter