Путешествие в каменный и бронзовый века можно будет совершить в Беловежской пуще благодаря восстановленным древним стоянкам

Назад у мінулае

Археалагічны музей пад адкрытым небам у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» з’явіўся летам мінулага года. Спачатку было адноўлена, згодна з археалагічнымі звесткамі, умацаванае гарадзішча позняга бронзавага — ранняга жалезнага вякоў, якое належыць да VIII стагоддзя да нашай эры — V стагоддзя нашай эры. Следам за ім у пойме ракі Лясная Правая з’явіліся старажытнагерманскі падворак і паселішча славян II—IV і V—IX стагоддзяў нашай эры.


Цяпер на тэрыторыі Белавежскай пушчы ва ўрочышчы Горы каля аграгарадка Камянюкі вядзецца будаўніцтва стаянкі старажытнага чалавека перыядаў мезаліту і неаліту і паселішча бронзавага веку, паведамляе БЕЛТА. Аб’ект будзе ўключаць жылыя і гаспадарчыя пабудовы, якія адпавядаюць гісторыі і культуры таго перыяду. Новы музейны комплекс узво­дзіцца на даследаваных участках помніка археалогіі. Паралельна вядуцца новыя навуковыя пошукі. Даследаваннямі займаецца экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Вучоным дапамагаюць супрацоўнікі нацыянальнага парку і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. За месяц раскопак ужо выяўлена некалькі тысяч розных артэфактаў. Сярод іх — скіфскі бронзавы наканечнік стралы V—IV стагоддзяў да нашай эры, фрагменты арнаментаванай пасудзіны, крэмніевыя шліфаваныя сякеры і многае іншае.

Мяркуецца, Археалагічны музей у Белавежскай пушчы будзе ўключаць усяго сем асобных комплексаў, якія раскажуць пра асабліва­сці развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры заходніх рэгіёнаў Беларусі розных гістарычных перыядаў — ад каменнага веку да Сярэдневякоўя.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter