Назад у мінулае

Турыстычная вёска эпохі неаліту з’явіцца ў Ваўкавыскім раёне

Турыстычная вёска эпохі неаліту з’явіцца ў Ваўкавыскім раёне.

Спецыяльна для гэтага на тэрыторыі аднаго з мелавых кар’ераў старога радовішча Рось абрана пляцоўка, на якой пабудуюць вялікі турыстычны кемпінг. Наведвальнікам тут прапануюць акунуцца ў атмасферу першабытнай вёскі: пажыць у хацінах таго часу, здабыць агонь, зляпіць з гліны посуд і нават адправіцца ў паляванне на маманта. У планах — стварыць макет шахты, дзе турысты змогуць самастойна здабыць крэмень.

— Пабудаваць аб’ект — палова справы, — кажа каардынатар праекта Дзяніс Ваканаў. — Яго неабходна забяспечыць прафесійным і творчым калектывам энтузіястаў, з дапамогай якіх ён стане запатрабаваным у галіне турыстычнага сэрвісу і паслуг.

Плануецца, што вёска эпохі каменнага веку прыме першых наведвальнікаў ужо праз чатыры гады. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter