Назад у мінулае

У аграгарадку Радомля знайшлі каменную печ XVII стагоддзя

У аграгарадку Радомля Чавускага раёна знайшлі каменную печ XVII стагоддзя.

Адкапалі яе ў час будаўніцтва паўзямлянкі. Археолагі вызначылі, што печы не менш за чатырыста гадоў.

Дарэчы, у свой час на тэрыторыі Радомлі жылі радзімічы. Гэты факт падштурхнуў мясцовых жыхароў правесці свята «У госці да радзімічаў», якое сёння тут пройдзе ўпершыню. Гасцей і турыстаў чакае тэатралізаванае прадстаўленне з рытуальным вогнішчам, кірмаш мясцовых майстроў, можна будзе тут пакаштаваць і стравы нашых продкаў. Арганізатары спадзяюцца, што свята стане папулярным і будзе праходзіць штогод. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter