Найбольшы попыт — на муляраў і ветэрынараў

У Беларусі найбольш складана знайсці работу бухгалтарам і эканамістам. Аб гэтым сведчыць аналіз балансу вакансій, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.У Беларусі найбольш складана знайсці работу бухгалтарам і эканамістам. Аб гэтым сведчыць аналіз балансу вакансій, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, паводле даных на 1 чэрвеня гэтага года, у гарадской мясцовасці колькасць беспрацоўных уладальнікаў дыплома бухгалтара складала 830 чалавек, а патрэбнасць наймальнікаў у гэтых спецыялістах (зыходзячы з колькасці вакансій, заяўленых у дзяржслужбу занятасці) — 338 чалавек. Прапанаванне перасягае попыт і адносна эканамістаў — адпаведна 655 і 176 чалавек. У спісе працазалішніх прафесій у гарадах знаходзяцца і юрысты: колькасць беспрацоўных дыпламаваных спецыялістаў з юрыдычнай адукацыяй амаль у 7 разоў перасягае патрэбнасць наймальнікаў.
Што датычыцца сельскіх населеных пунктаў рэспублікі, то тут таксама найбольш складана знайсці работу бухгалтарам і эканамістам — попыт на іх удвая меншы за прапанаванне. Складаная сітуацыя з пошукам работы і для выкладчыкаў (патрэбнасць у іх складае 11 чалавек, а беспрацоўных настаўнікаў у вёсцы — 106).
Паводле слоў спецыялістаў, у гарадской мясцовасці больш за ўсё свабодных рабочых месц на рынку працы для вадзіцеляў аўтамабіля (звыш 2,1 тысячы вакансій пры 808 беспрацоўных), электраманцёраў (адпаведна 1,2 тысячы і 275), муляраў (амаль 2 тысячы вакансій, 300 прэтэндэнтаў на іх), цесляроў (звыш 1 тысячы вакансій, 309 прапанаванняў), тынкоў-шчыкаў (амаль 1,1 тысячы вакансій, 313 прапанаванняў). У гарадах існуе таксама дэфіцыт швачак-матарыстак, газаэлектразваршчыкаў, а сярод  спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй — інжынераў-праграмістаў (у банку вакансій заяўлена 146 свабодных рабочых месц, а беспрацоўных  грамадзян, якія маюць гэту прафесію, — 17).
У сельскай мясцовасці самымі запатрабаванымі спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй з’яўляюцца ветурачы і заатэх-нікі. Акрамя таго, у вёсцы не хапае аграномаў.
Патрэбнасці рынку працы ў гарадской і сельскай мясцовасці часам адрозніваюцца з-за існуючага структурнага і тэрытарыяльнага дысбалансу попыту і прапанавання рабочай сілы, падкрэслілі ў міністэрстве. Аднак урачы, што называецца, нарасхват і ў гарадах, і ў вёсцы. Так, у гарадской мясцовасці заяўлена 923 вакансіі ўрача пры 19 беспрацоўных уладальніках дыпломаў медыцынскіх ВНУ, у сельскай мясцовасці — адпаведна 74 пры 8.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter