Навучаючы, выхоўваю

У Гомелi пачынаецца абласны этап конкурсу «Настаўнік года»

У Гомелi пачынаецца абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства педагогаў «Настаўнік года».

Ён будзе доўжыцца да 18 сакавіка. У iм прымуць удзел філолаг Вольга Кіслова, матэматык Ірына Ганчарэнка, настаўнікі: замежнай мовы — Віталь Пятроўскі, хіміі — Кацярына Кудраўцава, фізічнай культуры — Канстанцін Кугот, педагог пачатковых класаў Святлана Талкачова і выхавацель дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Кацярына Клабук. Усе гэтыя настаўнiкi сталi пераможцамi гарадскога фінальнага этапу конкурсу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter