Как новый программный комплекс улучшит меню и качество обслуживания в столовых БГУ

Навастрылi лыжкi

БДУ плануе ўвесці для сваіх студэнтаў сацыяльныя скідкі на абеды. Ажыццявяць гэта з дапамогай апаратна-праграмнага комплексу (АПК) «Харчаванне», які ўкараняць у сетку ўніверсітэцкіх сталовых, буфетаў і кафэ. Карэспандэнт «Р» пагутарыла з распрацоўшчыкам сістэмы і даведалася, як дзейнічае навінка.

Прыладу ўжо ўсталявалі ў двух кафэ і сталовай галоўнага корпуса БДУ.

Прыладу ўжо ўстанавілі ў двух кафэ і сталовай галоўнага корпуса БДУ. Да пачатку другога вучэбнага семестра, прыблізна да сярэдзіны лютага, АПК плануюць абсталяваць усе сталовыя, буфеты і кафэ ВНУ — іх 23. Сам апаратна-праграмны комплекс уяўляе сабой невялікую скрыначку, памерам крыху менш за тэрмінал для безнаяўнай аплаты. Размяшчаецца ён каля касы. Прынцып работы максімальна просты: студэнт набірае на паднос ежу, падыходзіць разлічвацца і прыкладвае студэнцкі білет да прыстасавання. Касір выбівае суму заказу, пасля чаго інфармацыя пра тое, калі наведвальнік прыйшоў у сталовую і што ён узяў паесці, з’яўляецца ў базе дадзеных, тлумачыць Віктар Кочын, начальнік Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ:

— Працэс займае літаральна секунду — нам жа трэба дапамагаць, а не павялічваць аб’ём работы і ствараць лішнія чэргі. З атрыманай інфармацыяй можна працаваць па-рознаму: аналізаваць, на які час выпадае пік наведвання сталовых, даведацца, колькі трацяць студэнты, якія іх смакавыя перавагі. Таксама комплекс дазволіць у будучыні даваць скідкі і бонусы пэўным катэгорыям студэнтаў. Для нас важна эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя сродкі і палепшыць якасць харчавання навучэнцаў.

Прынцып работы максімальна просты: студэнт набірае на паднос ежу, падыходзіць разлічвацца і прыкладвае студэнцкі білет да прылады.

Укараненне апаратна-праграмнага комплексу «Харчаванне»  толькі малая частка працы па лічбавізацыі ўніверсітэта. Па словах начальніка Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ, у ВНУ ўжо многае рэалізавана і шмат ідэй знаходзіцца на стадыі распрацоўкі:

— Праекты закранаюць абсалютна ўсе сферы дзейнасці ВНУ. Універсітэт нас падтрымлівае, таму гэты комплекс — далёка не апошняя зручная навінка.


Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter