Навагрудак перадаў эстафету Мсціслаўлю

У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе пад знакам 600-годдзя перамогі ў Грунвальдскай бітве. Бо невядома, якім бы шляхам рухалася гісторыя, каб у лёсавызначальным для славянаў баі не прымала ўдзел магутнае войска мсціслаўскага князя.

24—25 ліпеня тут адбудзецца свята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст-2010”.

У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе пад знакам 600-годдзя перамогі ў Грунвальдскай бітве. Бо невядома, якім бы шляхам рухалася гісторыя, каб у лёсавызначальным для славянаў баі не прымала ўдзел магутнае войска мсціслаўскага князя.

Усіх наведвальнікаў мерапрыемства ў гэтыя дні чакае насычаная культурная праграма. Спаборніцтва рыцараў, стравы сярэднявечнай кухні, канцэртная праграма з удзелам вядомых гуртоў “Стары Ольса” і “Яварына”, шматлікія экскурсіі і выставы. Не забыліся арганізатары і пра маленькіх наведвальнікаў: для іх падрыхтаваны спецыяльная дзіцячая канцэртна-забаўляльная праграма і лялечны спектакль. Пачнецца ж свята з малебну ў гонар воінаў-мсціслаўцаў, якія загінулі за Бацькаўшчыну на полі бою.

Арына САНДОВІЧ, “БН”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter