«Дикую охоту короля Стаха» переведут на китайский язык

Нацыянальны дэтэктыў

Гэта аповесць Уладзіміра Караткевіча лічыцца класікай беларускай літаратуры. Містычны трылер на гістарычным фоне многія гады захапляе як беларусаў, так і замежных чытачоў. Вядомы пераклады «Дзікага палявання караля Стаха» на рускую, украінскую, грузінскую, англійскую мовы. Прычым у 2013 годзе англамоўная аповесць убачыла свет у Вялікабрытаніі. «I am an old man, a very old man...» — так гучаць у выданні Glagoslav Publications першыя словы аповесці «Я стары, я вельмі стары чалавек», з якіх пачынаецца падарожжа англамоўнага чытача і беларускіх герояў.

Магчыма, ужо ў наступным годзе ў такое ж падарожжа змогуць адправіцца і кітайскія аматары дэтэктыўных гісторый. Такую навіну анансавалі на мінулым тыдні ў Міністэрстве інфармацыі. Выхад кнігі запланаваны да 90-годдзя класіка, якое будзе адзначацца ў 2020-м. Мяркуецца, яна з’явіцца ў сетцы кнігарняў Кітая.

Аповесць «Дзікае паляваннае караля Стаха» была напісана ў 1958 годзе, а ўпершыню апублікавана ў часопісе «Маладосць» у 1964-м. Прайшло 55 гадоў з моманту прэзентацыі кнігі шырокай аўдыторыі, а цікавасць да яе не згасае да сёння. Чаму?


 Такой аповесць Уладзіміра Караткевіча ўбачылі ў 2013 годзе брытанцы.


Гэта аповесць — першы беларускі дэтэктыў. Уладзімір Караткевіч выкарыстоўвае тут такія прыёмы, як памылковае атаясамленне, падстаўны падазроны, ідэнтыфікацыя невядомых па своеасаблівай лексіцы, чытанне слядоў. Акрамя таго, аўтар пастаянна падтрымлівае напружанне, падвяргаючы героя небяспецы: яго неаднаразова пераследуе дзікае паляванне, на яго ажыццяўляюцца замахі, яго выклікаюць на дуэль, палохаюць прывідамі... Але што важна, у канву аповесці аўтар уключыў не толькі гэтыя інтрыгуючыя дэтэктыўныя прыёмы, але і асабістыя разважанні пра цяжкі лёс нацыі. Кажуць, менавіта з-за таго, што тэма лёсу народа практычна адсутнічала ў першай экранізацыі твора (1979 год), фільм не надта спадабаўся Уладзіміру Караткевічу. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter