Натхненне, слёзы i любоў

Напэўна, гэтак можна сказаць пра вершы, якiя атрымала рэдакцыя апошнiм часам ад самых розных аўтараў. Усе яны, безумоўна ж, напiсаны ў хвiлiны натхнення, i многiя-многiя радкi поўняцца тымi глыбокiмi i высокiмi пачуццямi, той спавядальнай шчырасцю, што найперш i вызначае сапраўдную паэзiю. Пра гэта напiсаў у рэдакцыю i Павел Станевiч з Оршы, выказваючы пачуццi захаплення, што ў нас такi творчы i духоўна ўзнёслы народ. З гэтым нельга не пагадзiцца.

“Вырашыла вам выслаць некалькi вершаў розных гадоў, — пiша Любоў Фёдараўна Вараб’ёва, што жыве ў Вiлейскiм раёне. — Яны дапамагалi мне трымаць душэўную раўнавагу, радавацца жыццю i вучыць дзяцей бачыць прыгажосць ва ўсiм”. Так, на працягу ўсяго свайго жыцця чалавек прагне душэўнай гармонii, хоча радасцi i прыгажосцi, таму ў iм i прысутнiчае стваральны пачатак. Мы ўсе ствараем сваё жыццё, а найбольш чуйныя сэрцы носяць у сабе яшчэ i здольнасць праз прыгажосць Слова перадаць усё, што адчувае душа, чым яна жыве, чаго прагне.
Я з асалодай чытала многiя i многiя радкi i думала пра тое, колькi прыгожых людзей жыве ў самых розных кутках нашай Беларусi! За пяро бяруцца прыгожыя духам людзi, якiм многае балiць i якiх шмат што трывожыць. Нават любы зрух у прыродзе пакiдае ў душы свой мазок, сваё iмгненне хвалявання i трапятлiвасцi. I тут нельга не адзначыць вершы ўжо такiх вядомых у нашай краiне творцаў, як Алег Салтук i Аляксандр Русанаў. Першаму балiць, што многае страчваецца ў жыццi, другi, як мастак на палатне, стварае радкамi незабыўныя iмгненнi быцця чалавечага: “Зимней ночи торжество, ночь-волшебница, ночь-маска, принесла нам в Рождество чистоту, любовь и сказку”.
Думаю, што чытачы “Народнай газеты” не застануцца абыякавымi да лiрычных радкоў Канстанцiна Карнелюка, як i да вершаў Людмiлы Сынцаровай i ўжо згаданых вышэй Паўла Станевiча i Любовi Вараб’ёвай. Iхнiя радкi абавязкова знойдуць водгук у чуйных душах беларусаў i ўвогуле ўсiх тых, каго роднiць наша зямля, што ўжо гатова прыняць бялюткае зiмовае покрыва i зiхоткую цеплыню калядных свечак. З Калядамi i Новым годам хочацца павiншаваць усiх, i, думаецца, што лепшыя пажаданнi можна будзе знайсцi ў радках тых, каго сёння друкуем на гэтай старонцы.
Шчасця i поспехаў, дарагiя чытачы!
Раiса БАРАВIКОВА, паэтэса, галоўны рэдактар часопiса “Маладосць”

Алег САЛТУК

Вяртанне

Я вяртаюся зноў на сцяжынку
Да васьмi скасабочаных хат,
Дзе даўно адспявалi дажынкi
I плады даспялiў бацькаў сад.

Ужо паляць бульбоўнiк сяльчане,
Ужо птушкi на поўдзень лятуць.
Землякi вы мае, магiкане,
Ну няўжо вы апошнiя тут?!

I над гэтай зямлёю i дымам
Раптам грукнуць у сэрца грамы:
Божа мой, — гэта ж наша Радзiма.
Божа мой, — гэта вечныя мы!

Константин КОРНЕЛЮК

Истоки красоты

Ходил по дорогам восточным
И южные видел края,
Но сердцем прирос к Беларуси,
Которая сказка моя.
Леса и луга ее дивны,
И Родины дни хороши,
Когда соловьиные ливни
Смывают усталость с души...
А ночи! В них что-то такое,
Что трогает душу до слез:
Волшебная сила покоя,
Высокая музыка звезд!
Случалось, хмелел от росы я,
К губам прижимая цветы —
Здесь сердцу открыла Отчизна
Истоки своей красоты!..

Любоў ВАРАБ’ЁВА

Поэзия — флейта души

И мудрой истины прозренье...
И слов крылатых выраженье,
Как светлый миг
созвучия в тиши.
Она (ты только не спеши)
Наполнит сердце вдохновеньем,
Закружит трепетным волненьем
И станет музыкой души.

Людмiла СЫНЦАРОВА

Табе

Ты пралескай мяне называў,
Цалаваў мае сiнiя вочы.
Дык навошта ж тады сарваў,
Кiнуў у снег i далей пакрочыў?
Як хацелася мне затрымаць,
Зайцам кiнуцца ў ногi табе,
А хто ж будзе цябе так кахаць.
Што ты робiш? Вярнiся ка мне!
Прыбягу да цябе ручайком,
Стану горкай рабiнай у полi,
Прылячу залатым матыльком
На твае пасiвелыя скронi.
Гэта ж я, я — пралеска твая,
Што сарваў i ў снег укiнуў.
Паглядзi: на двары вясна.
Я жыву. А ты думаў — загiну.

Александр РУСАНОВ

Декабрь

Гудят протяжно провода
То скрипкой, то виолончелью,
Метелью белой холода
Укрыли дом, поля, деревья.

Застыли в небе облака
Сплошной огромной белой
тучей,
И воздух стал, как лед колючий,
И день, как жизнь у мотылька.

Не греет солнце и не светит,
Туманным облаком встает,
Как паутинку, гонит ветер,
Луч солнца, что тепло несет.

Пришла зима. Природы вечер.
Декабрь месяц пост несет.

Павел СТАНЕВИЧ

Зимний лес

Снегом белым запорошен
Лес задумчивый глядит.
Он зимою заворожен,
Притворился, будто спит.

В шубах белых и пушистых
Ели стройные стоят,
И иголки лап душистых
Руку тронуть норовят.

А березки молодые,
Опустив печальный взгляд,
Как монахини святые,
Повиниться всем хотят.

Я безмерно очарован
Строгой матушкой зимой,
Лес, как в сказке, разрисован
Снега белой пеленой.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter