Натхненне дорыць Шчучын

Восень традыцыйна лiчыцца часам паэтычнага натхнення
Восень традыцыйна лiчыцца часам паэтычнага натхнення. Хаця паэты, вядома, самi прыдумляюць законы, па якiх ствараюць. Могуць пiсаць удзень, могуць уночы, могуць — у сцюжу, могуць — у спёку... Але ўвосень сапраўды чамусьцi нараджаецца болей вершаў. Можа, абвастрае пачуццi лёгкая настальгiя — лета ж сыходзiць. Яшчэ i дадаецца адценне тугi — бо ўсяму, што квiтнела, суджана хутка памерцi, быць пахаваным пад снегам...

Пачатак восенi атаясамляецца не толькi з зорападамi i спелымi яблыкамi, але i са спелымi гронкамi твораў. Пачатак навучальнага года ў многiх школах сустрэнуць разам з пiсьменнiкамi — на першых, тэматычных, уроках загучыць беларуская паэзiя. І вельмі хочацца верыць, што пісьменнік спатрэбіцца кожнай асобнай школе не толькі раз на год, дзеля правядзення ўрачыста-паказальнага ўрока. Бо горка чуць гісторыі, як школьнікі пытаюцца ў настаўнікаў: “Да нас прыйдуць беларускія пісьменнікі? А што, яны яшчэ жывыя?..”

Так адбываецца, калі знаёмства з роднай літаратурай абмяжоўваецца падручнікамі з партрэтамі класікаў, калі настаўнік сам не сочыць за тым, што друкуецца ў літаратурных часопісах, што прапануюць беларускія выдавецтвы.

А між тым сустрэцца з жывым пісьменнікам вельмі проста — было б жаданне! Хаця б на свяце, якое традыцыйна ладзiцца ў першыя выходныя верасня, — у Дзень беларускага пiсьменства. У гэтым годзе ён пройдзе ў Шчучыне. Чаму менавіта ў гэтым горадзе? Каб даведацца, давайце пагартаем старонкi зборнiка “”Пяшчота верасу”, якi выйшаў у выдавецтве “Мастацкая лiтаратура” i прадстаўляе лiтаратурную Шчучыншчыну. Аказваецца, з гэтым краем звязаныя імёны паўстанца Людвіка Нарбута і мастака Казіміра Альхімовіча, генерала Парыжскай камуны Валерыя Урублеўскага і вядомага польскага спевака Чэслава Немэна. Пісьменнік Кастусь Цвiрка распавядае пра шчучынца Ануфрыя Петрашкевiча — аднаго з фiламатаў, збiральнiка беларускага фальклору, на трыццаць пяць гадоў сасланага ў Сiбiр.

Ужо не ўбачыш тут нiдзе ты

I следу гмахаў Ягелона.

Так час сатрэ мо й замак гэты,

Схавае ўсё ў зямное лона.

Ды толькi сцерцi немагчыма

Любовi да цябе, Радзiма.


Так заканчваецца верш Ануфрыя Петрашкевiча “Роздум каля руiнаў Гедымiнавага замка”, напiсаны ў 1817 годзе.

Пра знакамiтую ўраджэнку Шчучыншчыны расказвае пісьменнік Алесь Марцiновiч. Звалi яе Алаiза Пашкевiч, а псеўданiм яна ўзяла гучны i запамiнальны — Цётка. Праўда, было ў Цёткi яшчэ 28 псеўданiмаў i крыптанiмаў — i Гаўрыла з Полацку, i Мацей Крапiўка, i Банадысь Асака... А што ж — прафесiйная рэвалюцыянерка нярэдка мусiла шыфравацца.

У Шчучыне ёсць помнiк ёй, да якога маладажоны прыносяць кветкi, а юныя паэткi чытаюць бронзавай папярэдніцы вершы. Так, і цяпер у беларускай лiтаратуры працуюць землякi Цёткi — ім абавязкова дадуць слова на свяце.

Бачыце, гістарычны фон для свята багаты і яркі... А на старонках “Народнай газеты” ў гонар тае ж падзеі — панарама сучаснага беларускага літаратурнага працэсу. Панарама, вядома, загучна сказана... Але ўяўленне пра яе яркія фрагменты вы займееце. Напрыклад, што адбываецца сёння ў літаратурных музеях, чаму яны ператварыліся ў пляцоўку выступленняў і дыскусій? Ці патрэбныя сёння літаратурныя аб’яднанні? Ці мусяць з’яўляцца новыя народныя пісьменнікі, альбо званне — гэта ўсяго толькі састарэлая фармальнасць?

На гэтыя вострыя тэмы разважаюць пісьменнікі, паэты, крытыкі... Літаратура — жывая стыхія, дзе павінна быць месца розным меркаванням.

А што сёння пішуць маладыя? Гэта праілюструе падборка сяброў суполкі “Літаратурнае прадмесце”, у якую ўваходзяць прыхільнікі розных жанраў і стыляў.

Мы ждем вас!

Вам уже захотелось в Щучин? А “Народная газета” уж точно там будет. У нашего стенда вы сможете принять участие в конкурсах и викторинах, отведать ароматного чаю и просто весело провести время. В частности, состоится викторина “Народной газете — 25. Что вы о ней знаете?”. Правильно ответившие на наши вопросы получат сувениры с логотипом “НГ”.

Самых маленьких участников праздника ждет конкурс “Прочти стихотворение — получи приз!” А мастеров кулинарного дела и хозяюшек мы приглашаем принять участие в конкурсе на лучший рецепт закаток, солений, варенья. Поделившиеся своими фирменными рецептами без сувениров от “НГ” точно не останутся. Ну а тот, кто принесет на “Народную дегустацию” свои закатки, получит особый приз и прославится на страницах газеты.

Конкурсы будут проводить наши обозреватели Валентин Пепеляев и Оксана Захарова. Ждем вас у стенда “Народной газеты” в воскресенье, 6 сентября, с 12.00 до 15.00.


rublev@list.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter