Нататкі едуць у Глыбокае

ГЭТАЕ рэдкае выданне выйшла ў свет у Маскве ў 1920 годзе. Кніга «Коевангеліеран» аўтара Кусікава — гэта зборнік паэзіі, на якім алоўкам Янка Купала зрабіў свае нататкі. Убачыць на свае вочы аўтограф беларускага песняра можна будзе 1—2 верасня ў Цэнтральнай раённай Глыбоцкай бібліятэцы.

Кніга з асабістай бібліятэкі Янкі Купалы з надпісам песняра будзе выстаўлена на Дні беларускага пісьменства ў Глыбокім

ГЭТАЕ рэдкае выданне выйшла ў свет у Маскве ў 1920 годзе. Кніга «Коевангеліеран» аўтара Кусікава — гэта зборнік паэзіі, на якім алоўкам Янка Купала зрабіў свае нататкі. Убачыць на свае вочы аўтограф беларускага песняра можна будзе 1—2 верасня ў Цэнтральнай раённай Глыбоцкай бібліятэцы.

Там жа размесціцца кніжная выстава, падрыхтаваная навуковымі супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да юбілеяў нашых славутых пісьменнікаў — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. Гасцям Дня беларускага пісьменства будзе прадстаўлена таксама і відэапрэзентацыя па творчасці Купалы і Коласа, прымеркаваная да 130-годдя з дня нараджэння паэтаў. Да стагадовага юбілею Максіма Танка Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала спецпраект, у якім грамадскасці прадставяць фотаздымкі з прыватнага архіва паэта, кнігі яго аўтарства ў перакладах на мовы свету.

Кніжная экспазіцыя з фондаў «нацыяналкі» ў Цэнтральнай раённай Глыбоцкай бібліятэцы складзе 25 экзэмпляраў. Як паведаміла карэспандэнту «БН» вядучы метадыст аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Атрушкевіч, гэта будуць кнігі, надрукаваныя ад пачатку мінулага стагоддзя і да наша часу.

Таццяна УСКОВА, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter