Наталля Шаранговіч: "Самае галоўнае дзеянне Саюза мастакоў – прапаганда мастацтва"

У Палацы мастацтва 8 ліпеня прайшла выязная прэс-канферэнцыя на тэму "Дыялогі пра мастацтва. Прэс-прэзентацыя выстаў Беларускага саюза мастакоў". 


Удзел у прэс-канферэнцыі прымалі прадстаўнікі Беларускага саюза мастакоў – першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч і намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга. Яны распавялі пра новыя выставы і гісторыю саюза, у якім яны знаходзяцца. Таксама некалькі слоў сказалі куратары выстаў Валерый Калтыгін, Васіль Баранаў і Пётр Васілеўскі. Пра сваю гісторыю станаўлення, у тым ліку ў Беларускім саюзе мастакоў, распавёў глядачам мастак Юрый Піскун.

Мы пагутарылі з Наталляй Шаранговіч пра мастацтва ўвогуле.

"Задача нашай арганізацыі  зразумець праблемы "аднаасобных" творцаў, часам гэта бывае складана. Яны небеспадстаўна лічаць сябе геніяльнымі, кожны з іх лічыць сваё меркаванне вышэй за любое іншае. Для творчага чалавека гэта нармальна. А мы павінны пачуць усе гэтыя меркаванні, аб'яднаць іх і даць магчымасць мастаку данесці ў свет свае ідэі. Мастацтва нараджаецца ў цішыні, але яно існуе для людзей. Заўсёды патрэбныя зваротная рэакцыя, эмацыйны водгук.

У нас ёсць больш за тысячу чалавек, якія могуць стварыць цуд! Яны займаюцца жывапісам, графікай, скульптурай і графічным дызайнам. Нават новая ветка метро афармляецца членамі Саюза мастакоў. У Вярхоўным Судзе, які не так даўно адкрыўся, таксама вісяць творы прадстаўнікоў нашага саюза. Гэта вельмі важна для ўсяго свету, а не толькі для супрацоўнікаў культуры", 

Выстава "У сузор’і пагоні" будзе працаваць да 19 ліпеня ў Палацы мастацтва.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter