Настаўнік — гэта гучыць!

У сталіцы конкурс з трох тураў вызначыць лепшага педагога

У сталіцы выберуць лепшага педагога

Конкурс прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Настаўнік» адкрыецца сёння ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі. Яго заснавальнік — камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама пры падтрымцы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне ажыццяўляе Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.

Як расказалі ў Міністэрстве адукацыі, конкурс пройдзе ў тры туры. Першы будзе доўжыцца па 12 лютага. Удзельнікі, а гэта 68 лепшых педагогаў сталіцы — пераможцаў раённых этапаў конкурсу, пакажуць журы адкрытую абарону ўласнай педагагічнай дзейнасці і адкрыты ўрок у незнаёмым класе. У другім туры (з 13 лютага па 10 сакавіка) яны правядуць адкрыты ўрок у незнаёмым класе і конкурснае мерапрыемства «Рэклама метадычнага прыёму».

28 сакавіка ў фінале настаўнікі дадуць майстар-клас і прадставяць «Творчую візітоўку».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter