События 1939 года стали актом исторической справедливости, когда две части нации объединились в одно государственное образование

«Нашы ідуць! Нашы ідуць з Усходу!»

В этом году в нашей стране учрежден новый государственный праздник — День народного единства. Впервые он будет отмечаться 17 сентября. Дата неслучайная: 17 сентября 1939 года началось воссоединение Западной и Восточной Беларуси. Этот день стал актом исторической справедливости в отношении белорусского народа, разделенного против его воли в 1921 году по условиям Рижского мирного договора. После этого почти 20 лет половина нашей республики с населением почти четыре миллиона человек оказалась в юрисдикции польского государства и сполна изведала все тяготы полонизации, языкового и религиозного гнета. Восстановленное единство позволило Беларуси выстоять в Великой Отечественной, занять «свой пачэсны пасаг між народамі» и стать одним из соучредителей ООН.

Сегодня белорусский народ един в выборе стратегического курса на развитие сильной, суверенной и процветающей страны, несмотря на внешние вызовы и угрозы, беспрецедентное давление и гибридную войну, развязанную против нас. 

«Нам надо выстоять. Только так мы сможем передать будущим поколениям нашу Беларусь — социальную, высокотехнологичную, экологичную страну с развитыми промышленностью, энергетикой, сельским хозяйством и сильными регионами». Эти слова Президента — мощный посыл для нас, белорусов, которые свое право «людзьмі звацца» добыли потом и кровью и отдавать его никому не намерены.

Цикл публикаций, посвященный Дню народного единства, «Сельская газета» открывает сегодня статьей историка и писателя Владимира Егорычева.


У канцы 1930-х гадоў, пасля аншлюсу Аўстрыі i захопу Чэхаславакіі, галоўнай мэтай агрэсіўных планаў i дзеянняў гітлераўскай Германіі робіцца Польшча, праз тэрыторыю якой нямецкім фашыстам ляжаў шлях на СССР. У 1939 годзе Германія запатрабавала перадаць ёй Гданьск і права будаваць у «гданьскім калідоры» экстэрытарыяльныя дарогі. Калі польскі ўрад адхіліў патрабаванні, Гітлер у адказ прыняў рашэнне аб ваенным разгроме Польшчы. 11 красавіка ён зацвердзіў аператыўны план «Вайс», які прадугледжваў нанясенне ваеннага ўдару па краіне ў канцы жніўня 1939 года. У гэтай сітуацыі Савецкі Саюз прапанаваў Польшчы матэрыяльную i ваенную дапамогу. Але яе кіраўнікі i слухаць не хацелі ні пра якое прамое ці ўскоснае супрацоўніцтва з СССР i яго ўзброенымі сіламі.

У гэты ж час паўсюдна ў Польшчы гучалі патрыятычныя гімны, узмацнялася антысавецкая кампанія. Праз радыё i прэсу вялася настойлівая прапаганда таго, што Польшча — непераможная дзяржава i пры абяцанай падтрымцы Англіі і Францыі яна ўшчэнт разаб’е немцаў, а пра бальшавікоў i гаварыць ужо не варта, бо танкі ў СССР былі нібыта з фанеры. Народ запэўнівалі ў тым, што граніцы краіны непазбежна працягнуцца «ад можа да можа».

Аднак насельніцтва краіны, асабліва Заходняй Беларусі, такая жахлівая самаўпэўненасць не задавальняла. Наадварот, яно вельмі трывожылася ваеннай падрыхтоўкай: мабілізавалі мужчын, забралі ў абоз лепшых коней i фураж.

У канцы жніўня 1939 года польскія ўлады аб’явілі другую мабілізацыю. Яна даволі актыўна вялася ў Заходняй Беларусі. З беларусаў былі сфарміраваны баранавіцкі, слонімскі, лідскі і шмат якія іншыя палкі. Яны ўвайшлі ў склад арміі пад кодавай назвай «Прусы», якая ў выпадку вайны павінна была стрымліваць галоўны націск германскіх войск.

1 верасня 1939 года фашысцкая Германія інсцэніравала нападзенне нібыта польскага падраздзялення на нямецкую радыёстанцыю ў мястэчку Гляйвіцы — так пачалася Другая сусветная вайна. На працягу першага тыдня вайны польскія войскі панеслі значныя страты і пачалі адход. Далей развіццё падзей прыняло яшчэ больш драматычны характар, і 15 верасня польская армія як арганізаваная сіла перастала існаваць. У ноч з 17 на 18 верасня ўрад Э. Рыдз-Сміглы праз Львоў выехаў у Румынію…

Жыхары Заходняй Беларусі, якія знаходзіліся ў часцях польскай арміі, плячо ў плячо з палякамі, украінцамі, літоўцамі першымі прынялі на сябе вогненны шквал раптоўнага ўдару германскіх войск. Яны гераічна абараняліся, дзясяткі тысяч з іх загінулі, былі паранены ці трапілі ў нямецкі палон.

У гэты цяжкі для краіны час палітзняволеныя беларусы звярталіся да ўлад з просьбай, каб ім далі магчымасць са зброяй у руках абараняць Польшчу ад фашысцкага нападу. Аднак урад не ацаніў іх патрыятызму. Больш таго, пры адступленні палітычных зняволеных пакінулі зачыненымі ў турмах, далейшы лёс іх залежаў ад фашыстаў. Апынуўшыся ў такім становішчы, палітзняволеныя выломлівалі ў турмах краты, вароты, ратаваліся ад гібелі.

Нямецкія войскі, захапіўшы Брэст і Львоў, паставілі заходнебеларускае і заходнеўкраінскае насельніцтва перад пагрозай фашысцкага зняволення, а іх тэрыторыя магла б стаць для Германіі выгадным ваенным плацдармам для нападу на СССР. У гэтых умовах урад СССР раніцай 17 верасня 1939 года ўручыў польскаму паслу ў Маскве заяву, у якой гаварылася, што польская дзяржава і яе ўрад практычна перасталі існаваць, а дагаворы, заключаныя паміж СССР і Польшчай, спынілі сваё дзеянне, і савецкі ўрад лічыць сваім свяшчэнным абавязкам падаць руку дапамогі сваім братам-украінцам і братам-беларусам, якія насяляюць Польшчу. Таму савецкі ўрад аддаў распараджэнне Галоўнаму камандаванню Чырвонай арміі даць загад войскам перайсці і ўзяць пад сваю ахову жыццё і маёмасць жыхароў Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

Савецкія танкі фарсіруюць раку ў Заходняй Беларусі. 1939 г.

Раніцай 17 верасня 1939 года Чырвоная армія ў складзе двух франтоў: Беларускага (пад камандаваннем М. П. Кавалёва) і Украінскага (пад камандаваннем С. К. Цімашэнкі) — уступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Часцям Чырвонай арміі катэгарычна забаранялася бамбардзіраваць гарады і населеныя пункты авіяцыяй, весці па іх артылерыйскі агонь, парушаць граніцы Літвы, Латвіі і Румыніі. У дырэктывах саветаў франтоў гаварылася аб неабходнасці абароны мясцовага насельніцтва ад жандараў і асаднікаў, аб ахове маёмасці польскіх, украінскіх і беларускіх грамадзян або лаяльных адносінах да польскіх ваеннаслужачых і дзяржаўных чыноўнікаў, якія не аказваюць узброенага супраціўлення. Вялікая ўвага адводзілася тлумачальнай рабоце сярод насельніцтва аб прычынах краху польскай дзяржавы і мэтах вызваленчай місіі Чырвонай арміі. 17 верасня камандуючы Беларускім фронтам М. П. Кавалёў звярнуўся да польскіх салдат са спецыяльнай лістоўкай, у якой гаварылася: «…У гэтыя цяжкія для вас дні магутны Савецкі Саюз падае вам руку братэрскай дапамогі. Не супраціўляйцеся Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі… Мы ідзём да вас не як заваёўнікі, а як вашы браты па класе, як вашы вызваліцелі ад прыгнёту памешчыкаў і капіталістаў».

Вестка аб пераходзе Чырвонай арміяй савецка-польскай граніцы маланкай разнеслася па гарадах і вёсках Заходняй Беларусі. Людзі ўсхвалявана перадавалі з вуснаў у вусны: «Нашы ідуць! Нашы ідуць з Усходу!» Нават сярод адступаючых польскіх салдат з’явілася нейкая надзея на ратаванне Польшчы. Асобныя польскія камандзіры заяўлялі, што сумесна з Чырвонай арміяй яны «ўчыняць тэўтонам другі Грунвальд».

З Навагрудка савецкі камандзір паведамляў: «Насельніцтва сустрэла нас як вызваліцеляў. Мы праходзілі каля вёсак, упрыгожаных чырвонымі сцягамі… Дзяўчаты дораць чырвонаармейцам букеты кветак. Гэтыя дні сталі для народа радасным святам». У многіх мясцінах насельніцтва дзень прыходу Чырвонай арміі абвяшчала святочным днём.

У некаторых раёнах Заходняй Беларусі яшчэ да прыходу Чырвонай арміі стварыліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Яны арганізоўвалі ўзброеныя атрады рабочых і сялян, якія раззбройвалі паліцэйскіх, асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, заводы і фабрыкі. Ужо 17 верасня ў Скідалі былыя члены КПЗБ стварылі Часовы рэўкам, які абвясціў аб устанаўленні савецкай улады ў Скідалі і Гміне. Рэўкам арганізаваў з рабочых і сялян узброеныя атрады, якія раззброілі паліцыю, занялі пошту, магістрат, чыгуначную станцыю, мост праз Нёман, электрастанцыю. Дзеянні ўзброеных атрадаў перараслі ў народнае паўстанне. На станцыі Скідаль паўстанцы раззброілі ваенны эшалон, усіх, хто не супраціўляўся, адпусцілі. Аднак адпушчаныя далучыліся да другой польскай вайсковай часці і вярнуліся ў Скідаль. Яны пачалі расправы, забойствы паўстанцаў. Лазару Пачымку, які трапіў ім у рукі, карнікі адрэзалі вушы, выкалалі вочы, на спіне і на грудзях выразалі зоркі. Аб трагічным становішчы ў Скідалі рэўкам паведаміў Чырвонай арміі, якая 21 верасня ўступіла ў горад.

Асаблівае супраціўленне часцям Чырвонай арміі было аказана ў баях за Гродна, дзе сканцэнтравалася каля трох тысяч польскіх афіцэраў і жандараў. Ім дапамагалі асаднікі і асобныя групы салдат-палякаў, якія адыходзілі на ўсход, ратуючыся ад немцаў. 20 верасня, пасля жорсткіх баёў, Гродна занялі савецкія войскі, але з абодвух бакоў былі вялікія страты.

22 верасня нямецкія войскі атрымалі ад свайго камандавання загад пакінуць Брэст, які яны раней акупіравалі. У горад увайшлі часці Чырвонай арміі. Выклікае прыкрасць той факт, што ў Брэсце быў праведзены сумесны парад савецкіх і нямецкіх войск. Парадам камандавалі камбрыг Крывашэін і генерал Гударыян. Да 25 верасня 1939 года Чырвоная армія поўнасцю вызваліла Заходнюю Беларусь. Каля чатырох мільёнаў чалавек былі выратаваны ад пагрозы фашысцкай акупацыі.

Заходняя Беларусь сустракае вызваліцеляў.

17 верасня 1939 года, калі Чырвоная армія пачала вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, — дзень гістарычнай справядлівасці. Восенню 1939 года Лойд Джордж, адзін з брытанскіх прэм’ер-міністраў, заўзяты антысаветчык, пісаў польскаму паслу ў Лондане, што СССР заняў «тэрыторыі, якія не з’яўляюцца польскімі і якія былі сілаю захоплены Польшчай пасля Першай сусветнай вайны… Было б актам злачыннага шаленства паставіць рускае наступленне на адну дошку з наступленнем Германіі».

Гісторыя ёсць гісторыя, яе перарабіць занава нельга пры любых палітычных настроях. Сур’ёзны аналіз падзей 1939 года паказвае, што ўз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву ў значнай меры было падрыхтавана шматгадовай рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбой працоўных Заходняй Беларусі, адпавядала іх нацыянальным інтарэсам. Гэта асобная старонка айчыннай гісторыі. Аб гэтым праз гады з удзячнасцю памятае насельніцтва заходніх абласцей Рэспублікі Беларусь. Вераснёўскія падзеі 1939 года сапраўды сталі актам гістарычнай справядлівасці, калі ў адным дзяржаўным утварэнні аб’ядналіся дзве часткі нацыі.

Развясёлай частушкай ставіць кропку ў адбыўшымся Лебедзеў-Кумач:

Панской Польши нету больше,
Хитрой ведьмы нет в живых,
Не захватит в лапы Польша
Наших братьев трудовых!

Уладзімір ЯГОРЫЧАЎ, кандыдат гістарычных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter