Нашчадкі вічынскіх палян

КЛУБНІЧНАЯ сталіца Палесся — прыгожая вёска Дварэц — нібыта маладая пад вянцом прыцярушана першым бялюткім покрывам. Рупліва дагледжаныя плантацыі ягад і іх вясковыя гаспадары ў такі час маюць перадых да будучай вясны, калі зямля абудзіцца ад цёплых сонечных промняў, і ўсе ад старога да малога, самааддана прымуцца шчыраваць на ёй. Масавая меліярацыя змяніла наваколле. Цяпер тут, як акінуць вокам, акультураныя палі і сенажаці. На абноўленых землях паўсталі сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы, аграгарадкамі сталі многія вёскі, жыхары якіх дагэтуль лічаць сябе палянамі. На высокім беразе рэчкі Цны купаламі высока ўпіраўся ў неба вічынскі драўляны храм Святой Тройцы, ад якога ў розныя бакі разыходзіліся шляхі-дарогі. Сто гадоў таму гэтым кутком Палесся зацікавіліся этнографы з Расійскай акадэміі навук і наладзілі сюды навуковую экспедыцыю, удзельнік якой Ісак Сербаў напісаў кнігу пра традыцыі і побыт вічынскіх палян, якіх ён характарызаваў як ціхіх, разумных і досыць развітых.

Яшчэ стагоддзе таму пра землякоў Канстанціна Сумара казалі, што гэта людзі глыбокага розуму і высокай жыццёвай мудрасці

КЛУБНІЧНАЯ сталіца Палесся — прыгожая вёска Дварэц — нібыта маладая пад вянцом прыцярушана першым бялюткім покрывам. Рупліва дагледжаныя плантацыі ягад і іх вясковыя гаспадары ў такі час маюць перадых да будучай вясны, калі зямля абудзіцца ад цёплых сонечных промняў, і ўсе ад старога да малога, самааддана прымуцца шчыраваць на ёй. Масавая меліярацыя змяніла наваколле. Цяпер тут, як акінуць вокам, акультураныя палі і сенажаці. На абноўленых землях паўсталі сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы, аграгарадкамі сталі многія вёскі, жыхары якіх дагэтуль лічаць сябе палянамі. На высокім беразе рэчкі Цны купаламі высока ўпіраўся ў неба вічынскі драўляны храм Святой Тройцы, ад якога ў розныя бакі разыходзіліся шляхі-дарогі. Сто гадоў таму гэтым кутком Палесся зацікавіліся этнографы з Расійскай акадэміі навук і наладзілі сюды навуковую экспедыцыю, удзельнік якой Ісак Сербаў напісаў кнігу пра традыцыі і побыт вічынскіх палян, якіх ён характарызаваў як ціхіх, разумных і досыць развітых.

І сапраўды, многія выхадцы з іх атрымалі выдатную адукацыю, добра зарэкамендавалі сябе на практыцы і цяпер узначальваюць буйныя вытворчыя калектывы, навучальныя ўстановы, дасягнулі вышынь у навуцы, медыцыне, ваеннай справе. У Дварэцкай агульна- адукацыйнай школе на стэндзе ўшанаваны найбольш знакамітыя былыя выпускнікі: Аляксандр Мардухай кіруе Обнінскім філіялам «Росатамбуда», Павел Малевіч — расійскім таварыствам «Нафтагазэнерга», кіраўнікамі навучальных устаноў сталі Андрэй Баўкуновіч, Уладзімір Каленковіч, навуковы шлях абраў Леанід Кіндрук. Браты Максім і Канстанцін Сумары доўгі час працавалі на адказных пасадах у родным Лунінецкім раёне, зараз Максім Андрэевіч узначальвае раённае спажывецкае таварыства, а Канстанцін Андрэевіч быў міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, а цяпер — старшыня Брэсцкага аблвыканкама. Многія былыя вучні школы сталі выдатнымі працаўнікамі сельскай гаспадаркі, перадавымі рабочымі прамысловых прадпрыемстваў і будоўляў.

Многія з былых выхаванцаў яшчэ вучыліся ў старых пасляваенных драўляных памяшканнях. Цяпер Дварэцкая школа — адна з прыгажэйшых у раёне. Тыповы трохпавярховы будынак упрыгожвае цэнтр вёскі.

— Амаль трыста пяцьдзя- сят навучэнцаў зараз займаюцца ў нас, — адзначае дырэктар Андрэй Янкевіч. — Умовы для заняткаў выдатныя, і педагагічны калектыў даволі моцны. Невыпадкова штогод нашы выпускнікі папаўняюць студэнцкія аўдыторыі самых прэстыжных вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.

— Мо яшчэ і таму, што яны нашчадкі тых самых вічынскіх палян, побыт якіх стагоддзе таму вывучалі вучоныя-этнографы?

— Напэўна, нездарма ў народзе кажуць: якое племя, такое і семя. Я трыццаць пяць гадоў працую ў школе. Некалькі пакаленняў навучэнцаў змянілася за гэты час. Ужо ўнукі першых маіх вучняў цяпер у нашых яслях-садку. Кожнага з іх добра ведаю і дакладна магу вызначыць, хто з дзетак будзе больш схільны да якіх навук. У вёсцы ўсё навідавоку. Скажу шчыра, што мы, педагогі, ганарымся сваімі вучнямі. Ёсць у іх нейкая асаблівая цяга да ведаў. Сярод асноўнай масы навучэнцаў пастаянна трапляюцца са- праўдныя вундэркінды. Палескім Ламаносавым лічым адзінаццацікласніка Федзю Кузьміча. Летась на рэспубліканскай алімпіядзе па фізіцы ён атрымаў Дыплом другой ступені. Пра гэта даведаўся наш былы выпускнік, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, і павіншаваў таленавітага земляка з поспехам, уручыў яму памятны прыз. Зараз Фёдар атрымлівае Прэзідэнцкую стыпендыю.

Яшчэ адзін самародак у нашай школе заявіў пра сябе — дзевяцікласнік Фёдар Яраховіч, які ўжо двойчы перамагаў на раённай і абласной алімпіядах па матэматыцы. Увогуле ў школе шмат таленавітых вучняў. Дарэчы, Канстанцін Сумар таксама быў школьным выдатнікам, атрымаў сярэбраны медаль. Падвяла крыху французская мова. Як жартавалі ў школе, каб атрымаць выдатна ў нашай настаўніцы французскай мовы Марыі Аляксандраўны Калядка, трэба было ў Францыі нарадзіцца. А род Сумараў тутэйшы, з вічынскіх палян, людзей працалюбівых, адказных, годных.

— Пра родныя пенаты Канстанцін Андрэевіч не забывае, падтрымліваеце з ім сувязь?

— Мы з усімі выпускнікамі наладзілі кантакты. Штогод арганізуем сустрэчы, на якія запрашаем выпускнікоў розных гадоў. Многія дапамагаюць школе. Дзякуючы такой спонсарскай дапамозе мы маем цудоўную тэхнічную базу. Некалькі гадоў таму на юбілеі Брэсцкай вобласці мэр беларускай сталіцы Мікалай Ладуцька ўручыў старшыні аблвыканкама Канстанціну Сумару сертыфікат на права атрымання камп’ютарнага класа, які перададзены нашай школе. Канстанцін Андрэевіч пастаянна цікавіцца справамі не толькі школы, але і роднай вёскі, жыве клопатамі сваіх землякоў.

— Вядома ж, тут прайшло дзяцінства, кожны куточак родных мясцін, кожная сустрэча з землякамі дарагія сэрцу.

— Вялікі начальнік цяпер наш аднавясковец, кіруе ўсёй вобласцю. Калі наведваецца на бацькаўшчыну, заўжды прыпыніцца, павітаецца, паціка- віцца жыццём,  адзначае Аляксандра Пуляк, якая размяняла дзявяты дзясятак. — Дзякуй яму за дапамогу ў будаўніцтве нашай царквы. Мы ўсім сялом будавалі яе. І я разам з вяскоўцамі там працавала як магла.

Былы вічынскі храм Святой Тройцы разбурылі ў атэістычныя гады. Толькі векавыя дрэвы засталіся на царкоўным цвінтары. Калі дваццаць гадоў таму на вясковым сходзе ў Вічыне вырашылі аднавіць царкву, Канстанцін Андрэевіч адным з першых адгукнуўся на гэту ініцыятыву землякоў і разам з братам Максімам Андрэевічам унеслі значны асабісты фінансавы ўклад. А потым аказвалі ўсебаковую падтрымку падчас узвядзення праваслаўнага храма ў Лунінцы.

— Род Сумараў у нашым сяле вялікі і заўжды быў заможны, бо працы не цураліся, — распавядае былая вясковая суседка Тамара Ванюк. — Нашы агароды мяжуюць, але не памятаю аніякіх сварак з-за мяжы. Бывала, калі да мяне завітае мая сяброўка Вольга і мы засядзімся даўгавата на прызбе, то сусед Андрэй Максімавіч Сумар жартаўліва падтруніць, што мы ўпустую марнуем час. Ён жа ніколі ні мінуты не пасядзеў. Як завадны з раніцы да вечара ўвесь у справах быў. На яго падворку ўсё ззяла, і дзяцей да парадку прывучаў. Разам з сынамі на досвітку паўстаюць і косы кляпаюць. Звон — на ўсё сяло. Я, шчыра кажучы, любавалася імі, як ішлі на сенажаць дужыя, ладныя сумараўскія касцы. І ў агародзе яны  парадак падтрымлівалі. Еўдакія Аляксееўна не даспіць, а зробіць усё так, каб па-гаспадарску было. Яна ж, акрамя сваіх трох дзяцей, яшчэ траіх выхоўвала. Андрэй Максімавіч вельмі рана аўдавеў. Сіроткі маленькія без маці засталіся. Меншай Надзейцы і трох гадкоў не было. Ніхто ў нашай вёсцы не адважваўся ісці за ўдаўца з трыма сіратамі. Неўзабаве даведаліся, што Сумар сасватаў дзяўчыну з суседняга Кажан-Гарадка. Прыгожая, маладая гаспадыня з’явілася ў яго доме. Сіротак прыгарнула да сябе. Даўно гэта было, у далёкія пасляваенныя гады. Тады ўсе мы з вады на хлеб перабіваліся. Нялёгка было і Сумарам. Але неяк вытрымалі.

Клопатаў у Андрэя Сумара ў тыя гады хапала. На Палессі толькі пачыналі арганізоўвацца калгасы. Мясцовае кіраўніцтва даручыла яму заняцца стварэннем першай калектыўнай гаспадаркі. Сходы, сустрэчы з людзьмі, размовы... Хадзіў па хутарах, па вясковых падворках, пераконваў землякоў у перавагах калектыўнай працы. А ноччу на вёску наляталі праціўнікі новага ладу жыцця, што хаваліся па палескіх гушчарах. Не адзін раз сялянскаму актывісту Андрэю Сумару даводзілася рызыкаваць жыццём. Але справу давёў да канца — арганізаваў у Вічыне першы калгас, якім напачатку і кіраваў.

Душу грэла, што дома да- гледжаны дзеткі Вольга, На- дзейка і Ваня. Увішная Еўдакія абагрэла сэрцы маленькіх сірат сваім цяплом, яны сталі зваць яе мамай. А калі ў Сумараў нарадзіўся хлопчык, старэйшыя дапамагалі глядзець Косціка. А потым у сям’і з’явіліся Максімка і Верачка.

— Мы з Косцем з малых гадоў адчувалі моцную падтрымку ад старэйшага брата Івана, — узгадвае Максім Андрэевіч Сумар. — Ён нас апякаў ва ўсім. Бацька быў вельмі заняты на працы ў калгасе, мы ўвесь час з Іванам і бавілі. Ён з маленства вучыў нас няхітраму сялянскаму жыццю, прызвычайваў да вясковых заняткаў. Мы разам зелле парасятам рвалі, бульбу агортвалі на агародзе, паціхеньку асвойвалі дрывотню, падтрымлівалі парадак на падворку. Нам ніколі не было цяжарам нешта дапамагчы бацькам. Маці аднолькава да ўсіх адносілася. Ніколі не дзяліла нас. Калі чым частавала, то даставалася ўсім пароўну. Толькі потым, праз гады, мы зразумелі вялікую мудрасць нашай мамы вось так усіх шасцярых выхоўваць.

— А якая гаспадарка была ў вашых бацькоў?

— Як і любая вясковая сям’я, мы трымалі карову. Часта зімавала і цялятка, каб на другі год падгадаваць яго, здаць і нейкія грошы атрымаць. Сям’я вялікая, усіх трэба апрануць, накарміць. Парасяты былі і розная птушка. Вялікі агарод мы засявалі, амаль паўгектара. Бульба і буракі, гародніна, гарбузы, сланечнікі — усё добра расло ў нас. Яблыні і грушы, слівы і вішні бацька пасадзіў, яны і цяпер на нашай былой сядзібе ў Вічыне. Кожны ў нашай сям’і ведаў дакладна свой абавязак. Як я сябе помню, мы ніколі не сядзелі без працы. Летам быццам і канікулы, а спраў было больш, чым у іншы час года. Асабліва напачатку лета, калі набліжалася касавіца. Бацька ўсім сынам косы зладзіў, і мы разам ішлі ў балота касіць. Нам у калгасе адводзілі дзялянку, і, каб назапасіць тры тоны сена для сваёй каровы, трэба было накасіць амаль дзесяць тон. Па пояс у вадзе хадзілі па балоце, але касілі. Выносілі скошаную траву на грудок і там сушылі. Лета, спякота, авадні даймаюць, а бацька з Косцем уперадзе пакосы кладуць. Я ледзьве за імі паспяваю, але да канца свой пакос даводзіў. Сушылі і зграбалі сена толькі ўручную. Стагі ставілі на намошчаных адонках. Зімою па замёрзламу балоту забіралі сена.

— Максім Андрэевіч, да працы прывучалі, а вучобай вашай хто дома займаўся?

— Мы ўсе хадзілі ў Дварэцкую сярэднюю школу. Бацькі стараліся нас да навучальнага года падрыхтаваць. Звычайна напрыканцы лета ездзілі ў Лунінец за адзеннем, школьнымі прыладамі. А падчас вучобы старэйшыя дапамагалі меншым, так і вучыліся. Адзіным круглым выдатнікам у нашай сям’і быў Косця. Яму лёгка даваліся матэматыка і фізіка. Першым у класе заўжды выконваў матэматычныя заданні. Нават іншым дапамагаў. Са мной у адным класе вучылася суседская дзяўчынка Вера Сумар. Прывабная, сціплая, з сям’і прыстойнай. Косця ёй дапамагаў па матэматыцы і так захапіўся, што потым яна стала яго жонкай. Нават прозвішча ў пашпарце ёй не спатрэбілася мяняць.

— Вера Сумар замужам за Канстанцінам Сумарам?

— Так. Было нават, калі Канстанцін Андрэевіч пасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута ўзначаліў калгас «Рассвет» Лунінецкага раёна, то механікам там працаваў яго будучы цесць. Усёй раднёй адгулялі ў Вічыне вяселле, і пачалося сямейнае жыццё Канстанціна Андрэевіча і Веры Паўлаўны. Ужо шмат гадоў яны разам. Дачку Людмілу і сына Андрэя выхавалі, далі ім адукацыю. У дзяцей ужо свае сем’і. Старэйшая ўнучка Людміла стала студэнткай універсітэта. Унук Косця сёлета закончыў сярэднюю школу, а меншаму ўнуку Яраславу толькі пяць гадоў. Напачатку будучага года ў Канстанціна Андрэевіча юбілей. Па традыцыі збяромся разам у гэты дзень, павіншуем юбіляра.

— Максім Андрэевіч, а ці часта бываеце на бацькаўшчыне, у родным Вічыне?

— У роднай вёсцы на бацькоўскім падворку збудавала дом наша малодшая сястра Вера, якая да гэтай восені працавала ў родным калгасе. На вялікі жаль, няма ўжо ў жывых нашых старэйшых Івана і Вольгі, як і бацькоў. У Лунінцы жыве сястра Надзея.

Кожны раз, калі брату даводзіцца бываць на Лунінеччыне, сустракаемся і едзем на дарагую нам вічынскую зямлю, наведваем сястру і абавязкова ідзем на могілкі, дзе спачываюць бацькі, родныя.

Наш род даўні, з тых самых палян, каранямі ўваходзіць глыбока ў гісторыю вічынскай зямлі, якую бацькі нас вучылі любіць і цаніць. І невыпадковым быў выбар Канстанціна паступаць на агранома ў Гро- дзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Памятаю, з якой радасцю ён расказваў пра свае першыя самастойныя крокі агранома ў аддаленай лунінецкай вёсцы Чучавічы. А потым яму прапанавалі пасаду намесніка старшыні суседняга калгаса ў вёсцы Бастынь. Даволі багатая яго працоўная біяграфія: некалькі гадоў старшынстваваў у калгасе, працаваў першым намеснікам старшыні Лунінецкага райвыканкама, кіраваў раённым упраўленнем сельскай гаспадаркі. А я ў той час быў першым намеснікам старшыні Лунінецкага гарвыканкама. І так атрымалася, што два браты — першыя намеснікі кіраўнікоў горада і раёна. Канстанціна накіравалі на вучобу ў Вышэйшую партыйную школу, пасля заканчэння якой ён узначаліў Брэсцкі райвыканкам, быў першым беларускім міністрам па падатках і зборах, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, а цяпер кіруе Брэстчынай.

Канстанціну Андрэевічу даводзіцца прымаць даволі важныя рашэнні. Жыццёвая мудрасць, інтэлект і багатая практыка дапамагаюць сапраўднаму нашчадку вічынскіх палян, пра якіх век таму рускі вучоны-этнограф Ісак Сербаў пісаў, што гэта людзі глыбокага розуму і высокай жыццёвай мудрасці.

Уладзімір СУБАТ

Фота аўтара і з архіва Канстанціна СУМАРА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter