Нашай спадчыны класіка

КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКІ праект уключыць у сябе майстар-класы і музычныя асамблеі, якія прэзентуюць розныя сферы вакальнага мастацтва. Самымі маштабнымі падзеямі фэсту стануць вялікія тэматычныя канцэрты, складзеныя з узораў беларускай, сусветнай класікі і эстраднай музыкі. Аб гэтым карэспандэнту БН» паведаміў кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ.

Сёння адкрываецца свята мастацтваў «Музы Нясвіжа».

КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКІ праект уключыць у сябе майстар-класы і музычныя асамблеі, якія прэзентуюць розныя сферы вакальнага мастацтва. Самымі маштабнымі падзеямі фэсту стануць вялікія тэматычныя канцэрты, складзеныя з узораў беларускай, сусветнай класікі і эстраднай музыкі. Аб гэтым карэспандэнту БН» паведаміў кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ.

— Свята ў Нясвіжы мы сумесна з Міністэрствам культуры, Мінскім аблвыканкамам і Нясвіжскім райвыканкамам ладзім ужо ў шаснаццаты раз. І за гэты час у нашага калектыву, які ініцыяваў гэты праект, склаліся вельмі трывалыя стасункі з мясцовымі жыхарамі, уладай, — зазначыў Міхаіл Фінберг. — Кіраўніцтва раёна зацікаўлена ў правядзенні штогадовага фэсту. Мы, у сваю чаргу, старанна рыхтуемся да свята, робім новыя праграмы: у глыбінцы нам бываць заўсёды прыемна.

Дарэчы, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр — адзіны з калектываў Беларусі, які за сваю дзейнасць арганізаваў і правёў 126 фестываляў музыкі ў гарадах краіны. У гэтым ліку Чачэрск і Хойнікі, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Фэст «Музы Нясвіжа» можна назваць сапраўдным сімвалам магутнага руху па ўзнаўленні гістарычнай спадчыны, які разгарнуўся ў Беларусі. Маляўнічае і шматгучнае свята збірае многіх аматараў і знаўцаў беларускага мастацтва ў старажытным цэнтры нашай культуры, вядомым ва ўсім славянскім і еўрапейскім свеце.

У Нясвіжы традыцыйна пройдуць навуковыя чытанні музыказнаўцаў. Пралогам да фэсту стане канцэрт айчынным кампазітарам-юбілярам — ад Мацея Радзівіла і Яна Карловіча да Дзмітрыя Лукаса і Аляксея Туранкова. Завяршэннем фэсту стане вялікі эстрадна-джазавы канцэрт, што прэзентуе бліскучае майстэрства легендарнага калектыву — аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. «Музы Нясвіжа» цалкам адспяваюць у суботу, 21 мая.

Таццяна УСКОВА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter