Наша міліцыя нас абараняе, папярэджвае і... абыгрывае

НЕЗВЫЧАЙНЫ матч прайшоў на штучнай міні-футбольнай пляцоўцы гарадскога стадыёна ў Кіраўску. У таварысцкай гульні сустрэліся супрацоўнікі мясцовага райаддзела ўнутраных спраў і падлеткі, якія знаходзяцца на ўліку па справах непаўналетніх. Матч адбыўся па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх Кіраўскага райвыканкама пры садзеянні РАУС, райсавета дэпутатаў, аддзелаў па справах моладзі, фізічнай кульуры, спорту і турызму райвыканкама, райкама ГА «БРСМ».

У Кіраўску ахоўнікі парадку не толькі прыцягваюць непаўналетніх да адказнасці за ўчыненыя імі правапарушэнні, але і гуляюць з імі ў футбол…

НЕЗВЫЧАЙНЫ матч прайшоў на штучнай міні-футбольнай пляцоўцы гарадскога стадыёна ў Кіраўску. У таварысцкай гульні сустрэліся супрацоўнікі мясцовага райаддзела ўнутраных спраў і падлеткі, якія знаходзяцца на ўліку па справах непаўналетніх. Матч адбыўся па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх Кіраўскага райвыканкама пры садзеянні РАУС, райсавета дэпутатаў, аддзелаў па справах моладзі, фізічнай кульуры, спорту і турызму райвыканкама, райкама ГА «БРСМ».

— Ідэя аб правядзенні такога матча ўзнікла планамерна і асэнсавана, — лічыць намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Таццяна Баранава. — У першым паўгоддзі бягучага года на 40 працэнтаў (у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года) ў раёне ўзрасла злачыннасць сярод непаўналетніх. Адбылося сем выпадкаў супраць пяці. З улікам падлеткаў, якія прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, зараз на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх знаходзяцца 52 чалавекі. Практыка паказвае, што адзін з найбольш дзейсных спосабаў прафілактыкі правапарушэнняў сярод падлеткаў — гэта іх занятасць, прыцягненне да актыўных форм адпачынку.

І вось гэты футбольны матч якраз з ліку такіх прафілактычных мерапрыемстваў. Дагэтуль наладжваліся спартыўныя спаборніцтвы паміж самімі непаўналетнімі парушальнікамі. Таварысцкі ж паядынак падлеткаў з супрацоўнікамі міліцыі праводзіўся ўпершыню. Да слова, і ў ліку балельшчыкаў на гульні прысутнічалі прыехаўшыя з Жыліцкага сельгаскаледжа падлеткі з так званай «групы рызыкі» — выхадцы з сацыяльна няўдачных сем’яў, сацыяльныя сіроты, парушальнікі дысцыпліны.

Ну а сам футбольны паядынак атрымаўся цікавым, насычаным, дынамічным, з вострай, бескампраміснай барацьбой, але без грубасці. Асабліва стараліся мала- дзейшыя футбалісты. Перамога ўсё ж дасталася больш вопытнай камандзе з РАУС. Галоўнае, што выхаваўчы працэс быў відавочным. Адным з яскравых момантаў, напрыклад, стаў эпізод, калі галкіперы каманд памяняліся месцамі ў варотах, калі падлеткі прайгравалі ў ліку.

Тым не менш, думаецца, што прайграўшых у матчы не засталося. Былі ўзнагароджаны лепшыя ігракі з ліку абедзвюх каманд, а ўсе ўдзельнікі, акрамя добрага настрою, атрымалі яшчэ і салодкі прыз — вялікі торт, прадастаўлены раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь».

Ад сябе дадам, што, здаецца, і матч быў бы яшчэ больш відовішчным, і выхаваўчы эфект быў бы большым, калі б саставы былі змешанымі… Магчыма, такі тактычны ход і возьмуць на ўзбраенне, тым больш што практыка правядзення падобных мерапрыемстваў будзе працягвацца.

Аляксандр ХАХЛОЎ

НА ЗДЫМКАХ: момант гульні; цырымонія, якая аб’ядноўвае.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter