Художественное сообщество отмечает 140-летие со дня рождения автора "Черного квадрата"

Наш Малевіч

У  шматлікіх крыніцах, у тым ліку “Вікіпедыі”, да гэтага часу месцам нараджэння знакамітага мастака ўказваецца Кіеў, а яго бацькоў называюць палякамі. Але ён наш, беларус, нарадзіўся пад Капылём, і бацькі яго былі беларусамі, католікамі па веравызнанні, якія з’ехалі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ва Украіну.


Справа ў тым, што бацька Казіміра Сцяпан-Іосіф быў дзясятнікам ва ўладальніка маёнтка Грозава ў 15 кіламетрах ад Капыля Севярына Мержэеўскага, удзельніка паўстання 1863 года. Сцяпан быў добрым сябрам Севярына. У гонар яго нават імя сабе ўзяў. І па гэтай жа прычыне быў вымушаны хавацца з сям’ёй пасля паўстання Каліноўскага. Спачатку па капыльскіх фальварках, потым успомніў пра Пархомаўку, сяло пад Кіевам, дзе жылі беларусы. І перабраўся туды, прыдумаўшы гісторыю роду з-пад Кіева. Яе доўгі час і ведаў свет. Каб засцерагчы сям’ю, ён там, на месцы, выправіў новыя дакументы, у тым ліку змяніў месца нараджэння сына Казіміра. Першая яго жонка Марыя памерла. І ён ажаніўся на сястры дзяка, да якога прыехаў перапісаць дакументы. Людвіга, якая ў афіцыйнай версіі лічыцца маці Казіміра, насамрэч яго мачыха. Пра гэта можна прачытаць, да прыкладу, у кнізе “Казімір Малевіч. Узыходжанне на крыж лёсу” яго ўнучатага пляменніка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Ігара Малевіча.

Нядзіўна, што ў юбілейны год Малевічу надаецца такая ўвага на яго радзіме. Толькі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў арганізаваў адразу некалькі мерапрыемстваў. У сераду адбыліся прагляд фільма Яўгена Сяцько “Уновіс” і дыскусія пра яго стварэнне, а таксама мастацтва ў цэлым. Учора каля будынка цэнтра адбылася акцыя “Як я трапіў у супрэматызм”, якая далучыла выпадковых прахожых у імправізаванае святкаванне дня нараджэння Малевіча. А ў наступную пятніцу 1 сакавіка цікаўных чакае хэпенінг “Пульс Квадрата”.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter