Наш гарманіст у Каракасе

Тады ён удзельнічаў у культурнай праграме выставы-продажу, якая праходзіла ў Каракасе. Там ён выступаў у ролі гаспадара імправізаванай карчмы.

Міхася Папругу, музыканта-самародка з горада Беразіно, добра ведаюць не толькі ў Беларусі. Яму аднойчы давялося граць на гармоніку для прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса.

Тады ён удзельнічаў у культурнай праграме выставы-продажу, якая праходзіла ў Каракасе. Там ён выступаў у ролі гаспадара імправізаванай карчмы.

Першая мелодыя ўдалася ў дзяцінстве, калі Міхась узяў у рукі бацькаў гармонік і на слых падабраў гукі. Але большую частку жыцця музыка была толькі заняткам у свабодны час. Шмат гадоў Міхаіл Аляксандравіч працаваў  у  дарожнай  арганізацыі. Але ўдзел у абласным конкурсе «Грай, гармонік!» у Маладзечна ў 2001 годзе крута змяніў яго лёс. Гарманіст стаў лаўрэатам. Пасля яго запрасілі ў аддзел культуры Бярэзінскага райвыканкама на пасаду акампаніятара ў Любушанскім і Каменнаборскім сельскіх дамах культуры. Зараз на рахунку Міхаіла Папругі шмат перамог у розных конкурсах, удзел у перадачы «Спявай, душа!».

Па бацькоўскіх слядах пайшоў сын самадзейнага артыста Павел, ён закончыў сталічны Інстытут культуры і таксама працуе акампаніятарам. У 2008 годзе бацька з сынам сталі дыпламантамі свята лепшых гарманістаў.

Алена ГРОМАВА

НА ЗДЫМКУ: Міхась ПАПРУГА: «Мне давялося сыграць на гармоніку для Уга Чавеса».

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter