Калектыў аддзялення паштовай сувязі Крулеўшчына — адзін з перадавых у раёне

Наш чалавек у Крулеўшчыне

Вясною 2008 года, напярэдадні майскіх свят, пачала працаваць у аддзяленні паштовай сувязі Крулеўшчына Алена Міхалевіч. Пасля заканчэння Валодзькаўскай базавай школы Докшыцкага раёна атрымала дыплом бухгалтара ў Маладзечанскім планавым тэхнікуме. Яна добра памятае, як сярод шматлікай карэспандэнцыі красаваліся яркія віншавальныя паштоўкі, адрасаваныя ветэрану вайны і працы Сяргею Антонавічу Супранёнку. І сёлета старэйшы жыхар аграгарадка прымаў віншаванні з Днём Перамогі. Паштальён Тамара Казлоўская перад святам даставіла амаль стогадоваму Сяргею Антонавічу пенсію. 


Жыхароў аграгарадка і суседніх вёсак абслугоўваюць пяць паштальёнаў і стацыянарны аператар паштовай сувязі. Калектыў, якім трынаццаты год кіруе Алена Міхалевіч, — адзін з перадавых у раёным вузле паштовай сувязі. Штомесячна паспяхова выконваюцца ўсе даведзеныя заданні. Акрамя карэспандэнцыі і грашовых выплат, састарэлым і адзінокім пенсіянерам дастаўляюцца прадукты харчавання і прамысловыя тавары першай неабходнасці. 

Актыўна вядуць работнікі аддзялення сувязі і падпісную кампанію. Сярод друкаваных выданняў папулярнасцю карыстаецца «Сельская газета». Пастаянна яе выпісваюць і чытаюць начальнік аддзялення паштовай сувязі Алена Міхалевіч, а таксама жыхары аграгарадка Крулеўшчына Жанна Грыцкевіч, Таісія Вараб’ёва, Аляксандр Таляронак з вёскі Слабада. Колькасць падпісчыкаў павялічылася. І заслуга ў гэтым калектыву аддзялення паштовай сувязі Крулеўшчына і яго кіраўніка Алены Міхалевіч.

subbat50@mail.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter