Наш агульны дом павінен быць зручным для жыцця, больш прывабным, моцным і надзейным

Вясна. Красавік 2009 года. Прыгадваюцца радкі з Караткевіча, нашага славутага земляка, ураджэнца выдатнага Віцебскага краю: “Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы – хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц, сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль”. Гэта яго нарыс “Зямля пад белымі крыламі” вось ужо на працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў вучыць нас, беларусаў, любіць сваю Беларусь, радзіму вялікую і малую, яе гісторыю, яе прыроду, яе насельнікаў.

Віцебская вобласць – край азёр і ўзгоркаў, прыдзвінскіх бароў і званіц полацкай Сафіі, індустрыяльных гарадоў і інтэнсіўнага аграрнага комплексу ў Год роднай зямлі будуе свае амбіцыйныя планы для таго, каб не проста стаць прыгажэйшай і мацнейшай, але істотна палепшыць свой эканамічны, сацыяльны, інтэлектуальна-духоўны патэнцыял. На гэта нацэльвае органы адміністрацыйнага кіравання на месцах, у раёнах і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. У сваім звароце да жыхароў вобласці ён адзначыў, што мэта аб`яўлення 2009 года Годам роднай зямлі – захаванне і памнажэнне нацыянальнай духоўнай і культурнай спадчыны, прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхаванне моладзі ў духу любові да Айчыны і арганізацыя мерапрыемстваў у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Указ скіраваны напрамую да кожнага з нас, да нашых грамадзянскіх пачуццяў: патрыятызму, любові да зямлі бацькоў, пакланенню памяці продкаў.
Давайце ствараць парадак і ўтульнасць, станем ініцыятарамі добрых спраў, прапагандыстамі здаровага ладу жыцця. Зробім наш агульны дом зручным для жыцця, больш прывабным, моцным і надзейным!

Совместный спецвыпуск Bитебского облисполкома и «Народной газеты» читайте в приложении «МОЯ БЕЛАРУСЬ»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter