Маневры в небе на предельно низких высотах и ​​посадка с симуляцией отказа двигателя: как в Минском аэроклубе ДОСААФ готовят военных летчиков

Народжаныя лятаць

Адзiн з самых прэстыжных факультэтаў Ваеннай акадэмii —авiяцыйны. З соцень жадаючых туды трапляюць адзiнкi. Адбор курсантаў пiльны, па фiзiчных параметрах i асабiстых якасцях. На факультэце рыхтуюць элiту нашых Узброеных Сiл — верталётчыкаў, пiлотаў ваенных самалётаў. Будучыя ваенныя верталётчыкi напрацоўваюць практыку ў Мiнскiм аэраклубе ДТСААФ. За iх падрыхтоўкай назiраў карэспандэнт «Р».

Усяго па заканчэннi Ваеннай акадэмii верталётчыкам у асабiсты залiк набяжыць да 200 гадзiн налёту.


Цудоўная пяцёрка

Курсанты групы эксплуатацыi армейскай авiяцыi трэнiруюцца ў аэраклубе да верасня. Трэцi курс — 5 верталётчыкаў. Кожны з iх да восенi налятае амаль 70 гадзiн, што даволi важка. А ўсяго па заканчэннi Ваеннай акадэмii верталётчыкам у асабiсты залiк набяжыць да 200 гадзiн налёту.



— Усе мы пры паступленнi на авiяцыйны факультэт прайшлi баракамеру, — успамiнае ўсмешлiвы старэйшы сяржант з гаворачым прозвiшчам Максiм Сакалоўскi. — Там нас уздымалi на вышыню 5000 метраў i прасiлi ў такiх умовах вырашаць лёгкую арыфметыку. Паступалi два дзясяткi чалавек, а прайшлi ўсяго пяцёра. Нас рыхтуюць для пагранiчнай службы, лятаць на Мi-8, i Узброеных Сiл — на ўдарным верталёце Мi-24.



Рабяты 1999—2000 гадоў нараджэння. Не глядзелi фiльм «Мiмiно», дзе галоўны герой лятаў, як i самi яны зараз, на Мi-2. Але робяць у небе рэчы куды больш уражальныя, чым можна ўбачыць у гэтым фiльме.



Мi-2 — асноўны верталёт для навучання курсантаў

— Калi асвоiў невялiкi Мi-2 — зможаш лятаць нават на самым буйным у свеце транспартным верталёце Мi-26, якi выпускаецца серыйна, — тлумачыць карэспандэнту «Р» камандзiр верталётнага звяна Аляксандр Невядомскi. — Тып пiлатавання гэтых «Давiда i Галiяфа» ў аснове сваёй не адрознiваецца. Мi-2 — асноўны верталёт для навучання курсантаў. Надзейны, манеўраны, з невялiкiм расходам палiва i, самае галоўнае, дае магчымасць выпраўляць свае памылкi. Больш буйныя ж верталёты памылак не даруюць.

Калi асвоiў невялiкi Мi-2 — зможаш лятаць нават на самым буйным у свеце транспартным верталёце Мi-26

Вучаць курсантаў авiяцыйнага факультэта 4 гады: на першым курсе яны вучацца лятаць на планёры, на другiм ужо асвойваюць верталёт Мi-2, на трэцiм замацоўваюць практыку на Мi-2, а чацвёрты курс лятае ўжо на авіяцыйнай базе. Падрыхтоўка верталётчыкаў уключае палёты строем, ноччу, на гранiчна малых вышынях, пад шторкай — у аблоках, калi закрываецца бачнасць зямлi, пiлатаванне — толькi па прыборах.


Асновы майстэрства

Iнжынеры аэраклуба рыхтуюць тэхнiку да палётаў. Праверку ўсiх сiстэм верталёта праводзiць i асабiста сам лётчык, скажам, на прадмет цечы масла i палiва. Далей — перадпалётныя ўказаннi. Разведка надвор’я: воблачнасць слаiстая, бачнасць больш за 10 кiламетраў — небяспечных з’яў не назiраецца, сродкi сувязi працуюць стабiльна.

Загудзелi рухавiкi, раскруцiўся  вiнт, па рулёжнай паласе iдзе Мi-2. Падняўся ў паветра, завiс i схаваўся ў вышынi

Загудзелi рухавiкi, раскруцiўся вiнт, па рулёжнай паласе iдзе Мi-2. Падняўся ў паветра, завiс i схаваўся ў вышынi. Сёння курсанты адпрацоўваюць практыкаваннi — высадку разведгрупы i пасадку з iмiтацыяй адмовы рухавiка. У рэжыме самараскручвання апорнага вiнта планiруюць з адлегласцi ў кiламетр у загадзя вызначаную кропку. У такiм рэжыме вiнт раскручваецца не за кошт энергii ад рухавiка, а паветранымi патокамi, што набягаюць. Выглядае такая пасадка па-самалётнаму. Хiба Мiмiно так змог бы.

Вучаць курсантаў авiяцыйнага факультэта 4 гады



ikras@sb.by

Усяго па заканчэннi Ваеннай акадэмii верталётчыкам у асабiсты залiк набяжыць да 200 гадзiн налёту.

Мi-2 — асноўны верталёт для навучання курсантаў.

Калi асвоiў невялiкi Мi-2 — зможаш лятаць нават на самым буйным у свеце транспартным верталёце Мi-26.

Загудзелi рухавiкi, раскруцiўся вiнт, па рулёжнай паласе iдзе Мi-2. Падняўся ў паветра, завiс i схаваўся ў вышынi.

Вучаць курсантаў авiяцыйнага факультэта 4 гады.

Адзiн з самых прэстыжных факультэтаў Ваеннай акадэмii — авiяцыйны
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Фото: Юрий МОЗОЛЕВСКИЙ